Царква Святой Тройцы і базыльянскі манастыр (Вільнюс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Прасвятой Тройцы і базыльянскі манастыр, або Траецкая царква, Базыльянская царква — дзейны ўніяцкі храм у імя Найсвяцейшай Тройцы (набажэнствы на украінскай і беларускай мовах[1]) і былы базыльянскі манастыр у Вільнюсе; ансамбль будынкаў з рысамі архітэктуры готыкі, барока, класіцызму і гістарызму, помнік архітэктуры і гісторыі. Размяшчаецца ў паўднёвай частцы Старога горада, непадалёк ад Вострай брамы і размешчанага на процілеглым боку вуліцы Свята-Духава манастыра. Адрас: вуліца Вастрабрамская, 7б (Аўшрас Варту — Aušros Vartų g. 7b).
Грэка-каталіцкі храм | |
Царква Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
| |
54°40′31″ пн. ш. 25°17′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Вільнюс |
Канфесія | каталіцтва ўсходняга абраду |
Благачынне | Вільнюскі дэканат I |
Тып будынка | прыхадская царква |
Архітэктурны стыль | беларуская готыка |
Заснавальнік | Канстанцін Астрожскі |
Дата заснавання | 1514 |
Дата пабудовы | 1514 год |
Асноўныя даты | |
1514 — каменная царква |
|
Статус | дзейнічае |
Стан | рамонт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ансамбль утвараюць царква Святой Тройцы, масіўная чатырохвугольная званіца, два манастырскія будынкі ў некалькі карпусоў і пышная барочная брама з двума арачнымі праездамі. Два карпусы былога мужчынскага манастыра з праездам у агароджы і будынка з усходняга боку, якія не адносяцца да ансамбля, атачаюць вялікі двор мужчынскага манастыра, у цэнтры якога стаіць храм, а ў паўночным баку — званіца. Будынак былога жаночага манастыра размешчаны ў паўночнай частцы ансамбля, яго карпусы ўтвараюць два меншыя двары, а адзін з карпусоў сваімі сценамі выходзіць на вуліцу Вастрабрамскую. На вуліцу выходзіць брама, размешчаныя ў паўночна-ўсходняй частцы ансамбля. За брамай знаходзіцца невялікі дворык трапецападобнай формы, праз які вядзе шлях да ўезду ў двор мужчынскага манастыра.
Ансамбль пачаў фарміравацца напачатку XVI стагоддзя і ў цэлым склаўся ў XIX стагоддзі. Заснаваныя як праваслаўныя, храм і манастыр у 1608—1827 гадах належалі ўніяцкаму Базыльянскаму ордэну (па іншых звестках, базыльяне былі выгнаны ў 1821 годзе).