Ялегі Пранціш Вуль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ялегі Пранціш Вуль, сапраўднае імя Элігій-Францішак Карафа-Корбут (9 (21) красавіка 1835, Віцебск — 8 снежня 1894, Варшава) — беларускі паэт[1].
Хуткія факты Ялегі Пранціш Вуль, Асабістыя звесткі ...
Ялегі Пранціш Вуль | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Элігій-Францішак Карафа-Корбут |
Дата нараджэння | 9 (21) красавіка 1835 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1894(1894-12-08) (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская і польская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Закрыць
Удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага, за ўдзел у якім быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі гурток. Аўтар верша «К дудару Арцёму ад надзвінскага мужыка» — аднаго з найлепшых узораў раннебеларускай грамадзянскай лірыкі. Разглядаецца асобнымі даследчыкамі як магчымы аўтар альбо суаўтар паэмы «Тарас на Парнасе»[2][3].