вялікі князь літоўскі (1341—1345), князь заслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўнут (у праваслаўі Іван; каля 1308 — пасля 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Сын Гедзіміна. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.
Яўнут | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Міхаіл Яўнутавіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гедзімін | ||||||
Пераемнік | Альгерд | ||||||
Нараджэнне | 1300 | ||||||
Смерць | 1366 | ||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Гедзімін[1] | ||||||
Маці | Еўна | ||||||
Дзеці | Міхаіл Яўнутавіч[d][2] і Сямён Яўнутавіч[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Корань Jaun- даў у старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.[3]
Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»[4].
Імя Яўнут таксама меў сын Валімонта Бушкавіча, які жыў на стагоддзе пазней.
Яўнут было іменем-пажаданнем, такім іменем зычылі як мага даўжэй заставацца такім жа моцным і здаровым, якім чалавек бывае ў юнацтве, у маладосці.
Але імя Яўнуту было нададзенае менавіта такое яшчэ, відаць, і таму, каб яно перагукалася з іменем яго маці, Гедзімінавай жонкі Еўны. У «Хроніцы Быхаўца» імя маці фігуруе як Jewna і перагукаецца з формай Jewnutey (Яўнуцій) тут жа сама[5]. Адпачатныя формы гэтых двух імёнаў аднаўляюцца як Jaunutis, Jaunė. Пашыральнік -ut- вядомы ў балцка-літоўскім іменніку, з ім утвораныя імёны тыпу Кейстут (< Kenstutis), Бірута (< Birutė).
У тапанімііі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі захавалася таго ж кораня старалітоўскае імя Яўнель (< *Jaun-elis), ад якога назва Яўнелішкі каля Лынтупаў у Пастаўскім раёне.
Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тастаменту Гедзіміна, стаў вялікім князем па яго смерці ў канцы 1341 года. Яўнута падтрымлівала Еўна, удава Гедзіміна і, магчыма, яго маці, і брат Нарымонта, князь пінскі, большасць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.
Пасля смерці ў 1345 годзе Еўны, Альгерд і Кейстут змовіліся супраць Яўнута, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.
У 1347 годзе памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.