From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісаа́к (па-габрэйску: יִצְחָק Іцхак — літар. «будзе сьмяяцца») — адзін зь біблейскіх патрыярхаў, сын Абрама й Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасьці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака зьяўляецца вядомае ахвяраваньне Абрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесьці ў ахвяру свайго любімага сына Ісаака. Каб даказаць сваю вернасьць усявышняму, Абрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Абрамам нож ад зьвязанага ім Ісаака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраваньне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэньня й замены яго ахвярамі жывёлаў[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.