Абальхасан Банісадр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абальхасан Банісадр (22 сакавіка 1933 — 9 кастрычніка 2021) — былы іранскі дзяржаўны дзяяч, першы дэмакратычна абраны прэзыдэнт Ірана адразу пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году. Быў прэзыдэнтам з 4 лютага 1980 году да адстаўкі 21 чэрвеня 1981 году. Да выбраньня прэзыдэнтам быў міністрам замежных спраў у часовым урадзе Махдзі Базаргана, які ўзьнік пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе.
Абальхасан Банісадр | |
12 лістапада 1979 — 29 лістапада 1979 | |
Папярэднік | Ebrahim Yazdi[d] |
Наступнік | Sadegh Ghotbzadeh[d] |
5 лютага 1980 — 22 чэрвеня 1981 | |
Наступнік | Махамад Алі Раджаі |
17 лістапада 1979 — 10 лютага 1980 | |
Папярэднік | Ali Ardalan[d] |
Наступнік | Hossein Namazi[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 сакавіка 1933(1933-03-22)[1][2][3] |
Памёр: |
9 кастрычніка 2021(2021-10-09)[4][3] (88 гадоў) |
Дзеці: | Firouzeh Banisadr[d] |
Бацька: | Nasrallah Banidsadr[d] |
Адукацыя: | |
Банісадр ўступіў у антышахскі студэнцкі рух у 1960-я, двойчы сядзеў у турме за антыўрадавыя выступы і быў паранены пад час паўстаньня ў 1963 годзе. Пазьней ён зьбег у Францыю, дзе далучыўся да ісламскай апазыцыі ў выгнаньні на чале з Аятала Хамейні. Банісадр вярнуўся ў Іран разам з Хамейні ў лютым 1979. Ён быў прызначаны намесьнікам міністра эканомікі і фінансаў, потым — міністрам замежных справаў, і пазьней міністрам эканомікі ў пераходным ўрадзе Ірана.