Францыя
дзяржава ў Заходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Фра́нцыя альбо Фра́нцыя (Пра́нцыя[2], Хра́нцыя[3][4], па-француску: République française альбо France) — краіна ў Заходняй Эўропе, што ўключае ў сябе некалькі заморскіх рэгіёнаў і тэрыторыяў. Мэтрапольная тэрыторыя Францыі распасьціраецца ад Міжземнага мора да Ля-Маншу і Паўночнага мора, і ад Райна да Атлянтычнага акіяну. Гэта адна з трох краінаў, разам з Марока і Гішпаніяй, якая мае выхад да Атлянтыкі і Міжземнага мора адначасова. Францыя мяжуе з Бэльгіяй, Люксэмбургам, Нямеччынай, Швайцарыяй, Італіяй і Манака на ўсходзе, Андорай і Гішпаніяй на поўдні, і аддзеленая пралівам Ля-Манш ад Вялікабрытаніі на поўначы. Таксама ў Францыю ўваходзяць тэрыторыі, разьмешчаныя на розных кантынэнтах.
Францыя République française | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Liberté, Égalité, Fraternité | |||||
Дзяржаўны гімн: «La Marseillaise» | |||||
Афіцыйная мова | Француская | ||||
Сталіца | Парыж | ||||
Найбуйнейшы горад | Парыж | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Эманюэль Макрон Элізабэт Борн | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
41-е месца ў сьвеце 674 843 км² 0,26% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2015) • шчыльнасьць |
22-е месца ў сьвеце 66 539 000[1] 116/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
6-е месца ў сьвеце $2,833 трлн $42 577 | ||||
Валюта | Эўра (€) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць | 843 | ||||
Аўтамабільны знак | F | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .fr | ||||
Тэлефонны код | +33 | ||||
Паводле плошчы Францыя зьяўляецца 42-й найбуйнейшай краінай у сьвеце, але самай вялікай краінай у Заходняй Эўропе і Эўрапейскім зьвязе і трэцяй паводле велічыні ў Эўропе ў цэлым. Насельніцтва краіны складае 66,6 млн чалавек, гэта 22-і паказчык паводле колькасьці насельніцтва ў сьвеце і 2-і ў ЭЗ. Францыя зьяўляецца ўнітарнай паўпрэзыдэнцкай рэспублікай са сталіцай у Парыжы, найбуйнейшым горадзе краіны і галоўным культурным і камэрцыйным цэнтры. Ідэалы нацыі выяўляюцца ў Дэклярацыі правоў чалавека.
Францыя застаецца вялікай дзяржавай са значным культурным, эканамічным, вайсковым і палітычным уплывам як у Эўропе, гэтак і ва ўсім сьвеце[5]. Дзяржава мае пяты паводле велічыні ў сьвеце вайсковы бюджэт[6], трэці паказчык паводле велічыні запасаў ядзернай зброі[7], і другі — па велічыні дыпляматычнага корпусу[8]. Францыя зьяўляецца разьвітой краінай і мае шостую паводле аб’ёму эканоміку ў сьвеце паводле намінальнага СУП і восьмую паводле велічыні парытэту пакупніцкай здольнасьці (у 2014 годзе)[9].