Агнастычны атэізм
адсутнасьць веры ў існаваньне якога-небудзь бажаства і ў тое, што бажаство альбо непазнавальнае, альбо невядомае / From Wikipedia, the free encyclopedia
Агнасты́чны атэі́зм, таксама атэісты́чны агнастыцы́зм — філязофская пазыцыя, якая ахоплівае як атэізм, так і агнастыцызм. Атэісты агностыкі зьяўляюцца атэістамм, таму што яны не вераць у існаваньне якога-небудзь бажаства, і зьяўляюцца агностыкамі, таму што яны сьцьвярджаюць, што існаваньне боскае сутнасьці альбо непазнавальна ў прынцыпе, альбо ў цяперашні час невядома.
Агнастычныя атэісты могуць быць супрацьпастаўленыя агнастычным тэістам, якія вераць, што адно бажаство (ці некалькі бажаств) існуе, але не сьцьвярджаюць, што ведаюць гэта[1][2][3].
Людзі, якія лічаць сябе агнастычнымі атэістамі, могуць абгрунтоўваць сваю пазыцыю, спасылаючыся на эпістэмалёгію або брытву Акама.