Тэізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэі́зм (па-грэцку: Τέος — Бог) — у шырокім значэньні — вера ў Бога ці багоў;[1] у вузкім разуменьні — рэлігійна-філязофскі сьветапогляд, які сьцьвярджае, што сьвет быў створаны Богам, і што тварэц працягвае сваю дзейнасьць у сьвеце, які стварыў.[2] Упершыню тэрмін «тэізм» ужыў Ральф Кэдварт (1617–1688) у сваёй працы «Ісьцінная інтэлектуальная сыстэма ўнівэрсуму». Да тэізму традыцыйна адносяць такія веравучэньні, як Хрысьціянства, Юдаізм і Іслам.[3]