Азоўскае мора
мора паміж Украінай і Расеяй / From Wikipedia, the free encyclopedia
Азо́ўскае мо́ра (па-ўкраінску: Азовське море, па-расейску: Азовское море, па-крымскататарску: Azaq deñizi, па-грэцку: Θάλασσα Αζόφ)— унутранае мора басэйну Атлянтычнага акіяну, спалучанае з Чорным морам праз Керчанскую пратоку (4,2 км ў шырыню) паміж Украінай (непрызнаннай Рэспублікай Крым) ды Расеяй. Знаходзіцца на поўдні Усходне-Эўрапейскай раўніны. Мора зьяўляецца самым мелкім (сярэдняя глыбіня 7,4 м, максымальная 15 м) ды таксама самым кантынэнтальным (найбольш аддаленым ад акіяну) ў сьвеце.