Атлянтычны акіян
другі паводле памеру зямны акіян / From Wikipedia, the free encyclopedia
Атлянты́чны акія́н — другі паводле велічыні (пасьля Ціхага) акіян, аддзяляе Паўночную і Паўднёвую Амэрыкі ад Эўропы і Афрыкі. Плошча (з мара́мі) 106,4 млн км²[1]. Ён ахоплівае прыблізна 20% паверхні Зямлі і каля 29% ейнае воднае паверхні. Зьяўляецца натуральнай мяжой, якая аддзяляе «Стары Сьвет» ад «Новага Сьвету». Атлянтычны акіян мае выцягнутую форму, якая нагадвае літару S. Ён доўжыцца аміж Эўропай і Афрыкай на ўсходзе і Амэрыкай на захадзе. Зьяўляецца часткай Сусьветнага акіяну і зьвязаны на поўначы з Арктычным акіянам, зь Ціхім акіянам на паўднёвым захадзе, Індыйскім акіянам на паўднёвым усходзе і Паўднёвым акіянам на поўдні.