Аліта
места ў Летуве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алі́та (лет. Alytus) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яго ракі Алітупы. Адміністрацыйны цэнтар Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 51 561 чалавек. Знаходзіца за 105 км ад Вільні; чыгуначная станцыя.
Хуткія факты
Аліта лац. Alita | |||||
лет. Alytus | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1377 | ||||
Горад з: | 1581 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Плошча: | 48 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 51 561 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1074,19 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 315 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-62001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°24′0″ пн. ш. 24°3′0″ у. д. | ||||
Аліта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://alytus.lt |
Закрыць
Аліта — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час прамысловы і культуры цэнтар паўднёвай Летувы. Тут захаваліся касьцёлы драўляны Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў і мураваны Сьвятога Людвіка, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.