група заходнегерманскіх моваў From Wikipedia, the free encyclopedia
А́нгла-фры́скія мовы — адна з падгрупаў моваў у складзе заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, складаецца з стараангельскай, старажытнафрыскай моваў, а таксама моваў, што зьяўляюцца іх нашчадкамі.
англа-фрыская падгрупа | |
Народнасьць | ангельцы, шатляндцы, фрызы, цяпер — паўсюдна ў сьвеце |
---|---|
Арэал | Ангельшчына, шатляндзкі Лаўлэнд, паўднёва-ўсходняе ўзьбярэжжа Паўночнага мора, цяпер — увесь сьвет |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Склад | |
|
Аангла-фрыскія мовы ад астатніх заходнегерманскіх адрозьніваюць перш за ўсё шэраг гістарычных фанэтычных працэсаў, а менавіта інгвэонскі закон насавых сьпірантаў, зьмены ў вымаўленьні старажытнага ā, паляталізацыя прагерманскага *k у пярэднеязычныя афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу (напрыклад, анг. cheese, зах.-фрыск. tsiis, але нід. kaas, ніжн.-ням. Kees, ням. Käse; анг. church, зах.-фрыск. tsjerke, нід. kerk, ніжн-ням. Kerk, Kark, ням. Kirche).
Старажытныя носьбіты англа-фрыскіх і старажытнасаксонскіх дыялектаў пражывалі досыць блізка адзін ад аднаго, што спрычынілася да ўтварэньня моўнага зьвязу і набыцьця ўсімі гэтымі мовамі агульных рысаў[lower-alpha 1]. Тым ня менш, галіны абедзьвюх падгрупаў зазналі ўплыў іншых моваў (старажытнаскандынаўскай і францускай — на ангельскую, галяндзкай і ніжненямецкай — на фрыскія), што паспрыяла разыходжаньню англа-фрыскіх моваў. У выніку гэтага фрыскія мовы атрымалі вялікую колькасьць галяндзкіх і ніжненямецкіх рысаў, трапіўшы ў заходнегерманскі дыялектны кантынуўм, у той час як ангельскія мовы зьведалі вялікі паўночнагерманскі й не-германскі ўплыў, аддаліўшыся ад германскіх кантынэнтальных моваў.
Ніжэй прыведзеная прыблізная схема ўнутранае клясыфікацыі моваў англа-фрыскае падгрупы. Сымбалем крыжа пазначаныя вымерлыя мовы.
Ніжэй прыведзены агульны пералік асноўных гукавых зьменаў у храналягічным парадку, што адбыліся ў англа-фрыскіх мовах:
Ніжэй прыведзенае кароткае лексычнае параўнаньне англа-фрыскіх моваў на ўзоры лічэбнікаў ад аднаго да дзесяці.
|
Параўнаньне ангельскай і заходнефрыскай моваў зь некаторымі іншымі заходнегерманскімі мовамі.
Заходнефрыская | Ангельская | Галяндзкая | Нямецкая |
---|---|---|---|
dei | day | dag | Tag |
rein | rain | regen | Regen |
wei | way | weg | Weg |
neil | nail | nagel | Nagel |
tsiis | cheese | kaas | Käse |
tsjerke | church kirk[lower-alpha 3] | kerk | Kirche |
tegearre | together | samen tezamen tegader[lower-alpha 4] | zusammen |
sibbe | sibling[lower-alpha 5] | sibbe | Sippe |
kaai | key | sleutel | Schlüssel |
ha west | have been | ben geweest | bin gewesen |
twa skiep | two sheep | twee schapen | zwei Schafe |
hawwe | have | hebben | haben |
ús | us | ons | uns |
hynder | horse | paard ros[lower-alpha 6] | Ross / Pferd |
brea | bread | brood | Brot |
hier | hair | haar | Haar |
ear | ear | oor | Ohr |
doar | door | deur | Tür |
grien | green | groen | Grün |
swiet | sweet | zoet | süß |
troch | through | door | durch |
wiet | wet | nat | nass |
each | eye | oog | Auge |
dream | dream | droom | Traum |
it giet oan | it is on | het gaat door | es geht weiter/los |
Шэраг лінгвістаў пастулюе існаваньне ў складзе заходнегерманскае групы моваў інгвэонскае падгрупы, што складаецца з старажытнафрыскай, старажытнасаксонскай і стараангельскай моваў. Часам у склад інгвэонскае падгрупы ўключаюць заходнефлямандзкія дыялекты — германскія дыялекты Заходняй Флямандыі[2]. Гіпотэза інгвэонскіх моваў разглядае ўсе інгвэонскія мовы як мовы, якія ня мелі агульнае мовы-продку, замест якой існавала група дыялектаў з агульнымі арэальнымі рысамі, якія ўспадкаваліся ўсімі інгвэонскімі мовамі[3]. Гэтая гіпотэза была прапанаваная ў 1942 годзе нямецкім дасьледчыкам Ф. Маўэрам у якасьці альтэрнатывы дрэвавіднай мадэлі моўнае клясыфікацыі паводле А. Шляйхера, якой прадугледжвалася існаваньне англа-фрыскае падгрупы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.