Германскія мовы

галіна індаэўрапейскіх моваў From Wikipedia, the free encyclopedia

Германскія мовы
Remove ads

Герма́нскія мовы — адна з групаў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Ва ўсім сьвеце носьбітамі германскіх моваў зьяўляюцца каля 559 мільёнаў чалавек.

Thumb
Распаўсюджанасьць германскіх моваў у Эўропе
Зялёным паказаныя нідэрляндзкая ды нямецкая мовы
Аранжавым паказаная ангельская мова
Блакітным паказаныя паўночнагерманскія мовы
Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...

Германская галіна моваў складаецца з трох групаў:

У лінгвістыцы прынятае меркаваньне пра паходжаньне ўсіх германскіх моваў ад колішняй адзінай прагерманскай мовы, якая ў сваю чаргу паходзіць ад праіндаэўрапейскае мовы. Разьвіцьцё германскіх моваў зьвязанае зь міграцыяй германскіх плямёнаў. Першапачаткова яны насялялі поўдзень Скандынаўскага паўвостраву, паўвостраў Ютляндыя і тэрыторыю сучаснага Шлезьвіг-Гальштайну.

Ад астатніх індаэўрапейскіх моваў германскія адрозьніваюцца некаторымі рысамі. Сярод такіх адрозьненьняў у фанэтыцы — перасоўваньне зычных (закон Грыма). Прыкладам закону Грыма можа быць пераход гуку /t/, які захаваўся ў беларускім «тры» да гуку /θ/ у ангельскім «three». Для германскіх моваў характэрная вялікая ступень аналітызму (асабліва ў ангельскай, швэдзкай ды афрыкаанс). У пабудове сказу характэрны фіксаваны парадак словаў. У лексыцы прысутнічаюць запазычаньні з кельцкіх, лацінскай, грэцкай моваў, а таксама больш позьнія з францускай. Найбольшая ступень захаванасьці ўласнагерманскай лексыкі — у ісьляндзкай мове, дзе амаль няма запазычаньняў.

Найстарэйшым помнікам германскага пісьменства зьяўляюцца фрагмэнты гоцкага перакладу Бібліі, зробленага ў IV стагодзьдзі.

Гісторыю разьвіцьця германскіх моваў прынята падзяляць на тры этапы:

  • старажытны (ад узьнікненьня пісьма да 11 стагодзьдзя) — разгалінаваньне на асобныя мовы.
  • сярэдні (12 стагодзьдзе — 15 стагодзьдзе) — разьвіцьцё пісьменства.
  • новы (з 16 стагодзьдзя да сучаснасьці) — фармаваньне нацыянальных моваў.

Самай распаўсюджанай германскай мовай сёньня ёсьць ангельская, яна мае найбольшую колькасьць носьбітаў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads