![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Annie_MG_Schmidt_%25281984%2529.jpg/640px-Annie_MG_Schmidt_%25281984%2529.jpg&w=640&q=50)
Аньні М. Г. Шміт
Нідэрляндзкая літаратарка / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́нна Мары́я Геертру́да «А́ньні» Шміт (па-нідэрляндзку: Anna Maria Geertruida Schmidt (зьвесткі); 20 траўня 1911[1], Капэльле, Нідэрлянды — 21 траўня 1995[2], Амстэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкая пісьменьніца[3]. Лічыцца маці нідэрляндзкай тэатральнай песьні[4], каралевай нідэрляндзкай дзіцячай літаратуры[5] і адной з найлепшых літаратарак Нідэрляндаў[2].
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Аньні М. Г. Шміт | ||||
Annie M. G. Schmidt | ||||
![]() Партрэт Аньні М. Г. Шміт (1984) | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Анна Марыя Геертруда Шміт | |||
Нарадзілася | 20 траўня 1911 Капэльле, Нідэрлянды | |||
Памерла | 21 траўня 1995 (84 гады) Амстэрдам, Нідэрлянды | |||
Пахаваная | ||||
Муж | Дык ван Дўэйн | |||
Дзеці | Фліп ван Дўэйн | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | пісьменьніца, бібліятэкарка | |||
Гады творчасьці | 1947—1989 | |||
Жанр | дзіцячая літаратура, паэзія, драма, радыё, тэлевізія | |||
Мова | нідэрляндзкая | |||
Значныя творы |
| |||
Узнагароды |
| |||
Подпіс | ![]() | |||
http://www.annie-mg.com/ |
Закрыць
Аньні Шміт пісала ў розных жанрах: паэзію, прозу, п’есы, мюзыклы, радыё- і тэлеспэктаклі, аднак найбольш вядомая як аўтарка дзіцячых кнігаў. Найбольш вядомыя ейныя творы — дзіцячая сэрыя «Іп і Янэке».