Нідэрляндзкая мова
заходнегерманская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нідэрляндзкая мова — мова нідэрляндцаў, належыць да групы германскіх моваў (падгрупа заходнегерманскіх моваў) індаэўрапейскай моўнай сям’і. Распаўсюджаная ў Нідэрляндах (дзяржаўная), Бэльгіі, дзе на ёй гаворыць прыблізна палова насельніцтва (дзяржаўная мова нароўні з францускай і нямецкай), Сурынаме, на Нідэрляндзкіх Антылах і на Арубе. Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.
Quick Facts Ужываецца ў, Рэгіён ...
Нідэрляндзкая | |
Nederlands | |
Ужываецца ў | Нідэрлянды, Бэльгія, Сурынам, Аруба, Кюрасао, Сінт-Мартэн |
---|---|
Рэгіён | Заходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | 22 млн (2006) |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Германскія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Арубе, Бэльгіі, Эўразьвязе, Нідэрляндах, Сурынаме, Кюрасао, Сінт-Мартэне |
Рэгулюецца | Nederlandse Taalunie |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | nl |
ISO 639-2(Б) | dut |
ISO 639-2(Т) | nld |
ISO 639-3 | nld |
Close
Агульная колькасьць носьбітаў — 22 млн чалавек (16 млн у Нідэрляндах, 5 млн у Бэльгіі). Нідэрляндзкую мову часта называюць галяндзкай або флямандзкай. Насамрэч дадзеныя назовы тычацца адпаведных груп дыялектаў (Галяндыя — рэгіён у Нідэрляндах, Фляндрыя — пяць нідэрляндзкамоўных правінцыяў Бэльгіі).