Аполе
места ў Апольскім ваяводзтве Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апо́ле (па-польску: Opole, па-нямецку: Oppeln, па-сылеску: Uopole) — горад у Польшчы, зьяўляецца гаспадарчым, навуковым, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Апольскага ваявадзтва. Аполе ёсьць адным з самых старых гарадоў Польшчы. Горад знаходзіцца ў гістарычнай вобласьці Верхняя Сылезія і зь Сярэднявечча да пачатку ХХ стагодзьдзя быў яго сталіцай. Першыя згадкі аб Аполі датуюцца 845 годам. Колькасьць насельніцтва гораду дасягае 120 тысяч чалавек.
Хуткія факты
Аполе | |||||
польск. Opole | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1217 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Апольскае | ||||
Прэзыдэнт места: | Аркадыюш Вішнеўскі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 77 | ||||
Паштовы індэкс: | 45-001–45-960 | ||||
Нумарны знак: | OP | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°40′20″ пн. ш. 17°55′31″ у. д. | ||||
Аполе | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.opole.pl |
Закрыць
Праз Аполе цячэ рака Одра, Малая Панеў, Сворніца і Пручкоўскі Паток, таксама ёсьць невілікія рэкі Маліна, Альшчанка і Чарнка. Самая высокая кропка гораду ўзносіцца на вышыню 183,1 м над узроўнем мора (узгорак на вуліцы Старая Дарога, каля 3 км ад мяжы зь Вінавам).