Ашмяны
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ашмя́ны — места ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Адміністрацыйны цэнтар Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 835 чалавек[1]. Знаходзяцца за 220 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны (лінія Маладэчна — Вільня); на аўтамабільнай дарозе Маладэчна — Вільня. У пагранічнай зоне Беларусі і Летувы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ашмяны (неадназначнасьць).
Ашмяны лац. Ašmiany | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1341 | ||||
Магдэбурскае права: | пачатак XVІ стагодзьдзя | ||||
Былая назва: | Ашмена | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Ашмянскі | ||||
Плошча: | 8,42 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 16 835 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1999,41 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1593 | ||||
Паштовы індэкс: | 231100 | ||||
СААТА: | 4249501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′30″ пн. ш. 25°56′15″ у. д. | ||||
± Ашмяны Ашмяны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.oshmiany.grodno.by |
Ашмяны — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся касьцёлы францішканскі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі позьняй готыкі і Фарны Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі рэнэсансу і нэабарока (віленскага барока), а таксама драўляная Могілкавая капліца ў традыцыйным беларускім стылі, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.