Бамбаваньне Гернікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бамбава́ньне Герні́кі, кодавая назва апэрацыя «Руген» (па-нямецку: Gernika) — авіяцыйнае бамбаваньне басконскага мястэчка Гернікі (па-басконску: Gernika) 26 красавіка 1937 року ў часе Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, зладжанае на патрабаваньне Нацыяналістычнай фракцыі(d) Франсіска Франка нацысцкім легіёнам «Кондар» Люфтвафэ і фашысцкім авіяцыйным легіёнам. Мэтай атакі было зьнішчэньне мастоў і дарог Гернікі як камунікацыйнага цэнтру рэспубліканскіх войскаў паблізу лініі фронту[1]. Апэрацыя адкрыла войскам Франка прахон да захопу Більбао і перамогі ў паўночнай Гішпаніі.
Бамбаваньне Гернікі | |
Апэрацыя „Руген“ Частка грамадзянскай вайны ў Гішпаніі | |
Руіны Гернікі (1937) | |
Тып | авіяцыйнае бамбаваньне |
---|---|
Месца | Герніка, Краіна Баскаў, Гішпанія |
Распрацоўнік(-і) | Хунта нацыянальнай абароны(d) |
Дата | 26 красавіка 1937; 87 гады таму (1937-04-26) 16:30 — 19:30 (CET) |
Выканаўца(ы) | |
Ахвяры | ~150–1650 загінулі |
Bombing of Guernica ў Вікісховішчы |
Бамбаваньне вайсковай авіяцыяй прывяло да мноства цывільных ахвяраў, з гэтай прычыны лічыцца ваенным злачынствам. Паводле міжнароднага права, якое дзейнічала ў 1937 року, бамбаваньне лічылася законнай вайсковай цэльлю[2]. Бамбаваньне Гернікі стала адной зь першых падобных паветраных атакаў, якое стала сусьветна вядомым. Дагэтуль дакладна ня вызначаная колькасьць ахвяраў: тагачасны басконскі ўрад паведамляў пра 1654 забітых, хоць мясцовыя гісторыкі ідэнтыфікавалі 126 асобаў[3] (пазьней колькасьць перагледжаная да 153)[4]. Брытанскія крыніцы паведамляюць пра гібель 400 цывільных[5][6], савецкія архівы — пра 800 без уліку памерлых у шпіталях пазьней[7].
Бамбаваньне стала тэмай антываеннай карціны Паблё Пікаса Герніка, створанай на замову рэспубліканскай Гішпаніі. Нямецкі мастак Гайнц Ківіц(d), пазьней забіты ў складзе Інтэрнацыянальных брыгадаў[8], стварыў на гэтую тэму драўляную скульптуру[9]. Рэнэ Магрыт напісаў карціну Le Drapeau Noir[10]. Мноства іншых творцаў таксама былі шакаваныя бамбаваньнем і стварылі на гэтую тэму ўласныя творы, такія як скульптура Рэнэ Ішэ, адзін зь першых электраакустычных твораў Патрыка Аск’ёнэ, музычныя кампазыцыі Актавіё Васкеса, Рэнэ-Люі Барона і Майка Бата, вершы Поля Элюара і Эйса Крыге, кароткамэтражны фільм Герніка Алена Рэнэ.