From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́с Валье́ха[1] (па-ангельску: Boris Vallejo; нарадзіўся 8 студзеня 1941[2] году ў Ліме, Пэру) — амэрыканскі мастак пэруанскага паходжаньня.
Барыс Вальеха | |
Барыс Вальеха ў красавіку 2005 году | |
Імя пры нараджэньні | Boris Vallejo |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 студзеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэньня | Ліма, Пэру |
Адукацыя | Нацыянальная школа мастацтваў Пэру |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Жанры | fantasy art[d] і science fiction art[d] |
Плынь | фэнтэзі, эротыка |
Узнагароды | |
Сайт | borisjulie.com (анг.) |
Маляваць пачаў у трынаццацірочным узросьце. Па сканчэньні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).
Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі ягоных карцінаў зьяўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя барбары абодвух палоў.
Зь першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафэсійны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэльлю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэйвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.
У цяперашні час пражывае ў Алэнтаўне (Пэнсыльванія).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.