Беларуская Вікіпэдыя (наркамаўка)
разьдзел Вікіпэдыі афіцыйным правапісам беларускай мовы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская Вікіпэдыя наркамаўкай (наркам. Беларуская Вікіпедыя) — разьдзел Вікіпэдыі наркамаўкай, заснаваны ў сакавіку 2007 року згодна з пастановай моўнага падкамітэту фундацыі Wikimedia.
- Ня варта блытаць зь Беларускай Вікіпэдыяй — клясычным разьдзелам Вікіпэдыі па-беларуску.
Quick Facts Слоган, Тып ...
Беларуская Вікіпэдыя наркамаўкай | |
Слоган | Свабодная энцыкляпэдыя |
---|---|
Тып | энцыкляпэдыя |
Даступныя мовы | беларуская (наркамаўка) |
Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
Аўтар | Юры Тарасевіч |
Пачатак працы | 27 сакавіка 2007 (17 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | неабавязкова |
Прыбытак | няма |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | ? (2020 год) |
Ліцэнзія | 🅭🅯🄎 3.0[d] і ЛВД ГНУ |
be.wikipedia.org |
Close
Пры яго стварэньні Беларускую Вікіпэдыю, якая ад заснаваньня ў 2004 годзе стваралася на беларускай мове «тарашкевіцаю»[lower-alpha 1], перанесьлі з асноўнага беларускага паддамэну трэцяга ўзроўню «be» на пабочны «be-x-old»[1]. Яе адрас «be.wikipedia.org» заняў перанесены з інкубатару разьдзел, створаны наркамаўкай. Ад гэтага часу суіснуюць дзьве вэрсіі беларускай Вікіпэдыі.