Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (БХД) — беларуская права-цэнтрысцкая палітычная партыя, заснаваная ў 2009 г. з ініцыятывы Паўла Севярынца, як арганізацыя, якая мае рабіць адмысловы акцэнт на ўвасабленьні хрысьціянскіх прынцыпаў у палітыцы. Заснавальнікі лічаць сучасную БХД пераемніцай аднайменнай арганізацыі, якая існавала ў Заходняй Беларусі ў міжваенны пэрыяд, таму ўжываюць тэрмін "адраджэньне" замест "заснаваньне". Партыі неаднаразова было адмоўлена ў рэгістрацыі, таму дзеля фармальных патрэбаў ужываецца фармулёўка "арганізацыйны камітэт па стварэньні БХД".
- Гэта артыкул пра сучасную незарэгістраваную палітычную партыю Беларусі. Калі вам патрэбны артыкул пра палітычную партыю Заходняй Беларусі, глядзіце артыкул Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927).
- Запыт «БХД» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)».
Quick Facts Лідэр партыі, Дата заснаваньня ...
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя | |
Лідэр партыі | Георгі Дзьмітрук, Віталь Рымашэўскі, Павал Севярынец, Аляксей Шэін |
---|---|
Дата заснаваньня | ініцыятыва па адраджэньні — з 2004, устаноўчы зьезд — 2009 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя |
Дэвіз | «Хрысьціянскія прынцыпы, Беларускі патрыятызм» |
Афіцыйны сайт | bchd.info |
Close
БХД знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. У 2020 годзе чалец партыі Вольга Кавалькова прымае ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.