Менск
сталіца Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Менск — сталіца й найбуйнейшае места Беларусі, на рацэ Сьвіслачы пры ўтоку ў яе ракі Нямігі. Адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласьці й Менскага раёну, аднак не ўваходзіць у іх склад. Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54' 8" пн. ш., 27° 33' 41" у. д. Плошча 348,85 км²[3]. Насельніцтва на 2020 год — 2 020 600 чалавек[2]. Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Вузел чыгунак на Берасьце, Вільню, Гомель, Маскву, аўтамабільных дарог на Воршу, Віцебск, Лагойск, Маладэчна, Ашмяны, Берасьце, Слуцак, Гомель, Магілёў і іншыя.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Менск (неадназначнасьць).
Менск лац. Miensk | |||||
Віды Менску | |||||
Гімн Менску: «Песьня пра Менск» | |||||
Першыя згадкі: | 1067 | ||||
Магдэбурскае права: | 14 сакавіка 1499 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Уладзімер Кухараў[d] | ||||
Плошча: | 348,846223 км² [1] | ||||
Вышыня: | 220 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 9 раёнаў | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 2 020 600 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 5792,24 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 17 | ||||
Паштовы індэкс: | 220000 | ||||
СААТА: | 5000000000 | ||||
Нумарны знак: | 7 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°54′8.086″ пн. ш. 27°33′42.613″ у. д. | ||||
Менск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Менскі гарвыканкам (рас.) (анг.) |
Менск — даўняе маґдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэґіёну. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй Эўропы[4]. Сталіца ўдзельнага княства, найбольшага ў Вялікім Княстве Літоўскім ваяводзтва і Беларускай Народнай Рэспублікі. У наш час палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Тут захаваліся падмуркі старажытнай царквы на Замчышчы, царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, комплекс жаночага і мужчынскага базылянскіх манастыроў Сьвятога Духа, Траецкі манастыр базылянак, комплексы кляштараў бэрнардынак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа (абодва ў стылі віленскага барока), фраґмэнты езуіцкага калеґіюму і касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, забудова Траецкага і Ракаўскага прадмесьцяў, гасьціны двор, палацы Пшазьдзецкіх і Ваньковічаў, помнікі архітэктуры XII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша (адноўлена), кляштарныя комплексы францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія, кармэлітаў з касьцёлам Сьвятой Марыі Магдалены і баніфратаў з касьцёлам Сьвятога Яна, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі. Значную частку мясцовых славутасьцяў зьнішчылі за савецкімі часам: забудову і культурны пласт замка, царкву Сьвятога Духа (рэнэсанс, адноўлена на захаваных падмурках), кляштарныя комплексы бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятога Войцеха (віленскага барока) і дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага, вежу і большую частку езуіцкага калегіюму, Халодную сынагогу (ґотыка), палацы Радзівілаў і Сапегаў, Юбілейную капліцу, забудову вуліцы Нямігі, помнікі гісторыі і архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў.