Бор (элемэнт)
хімічны элемэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бор (па-лацінску: Borum) B — хімічны элемэнт 13 (III) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 5. Чысты крышталічны бор — чорны бліскучы паўправаднік (немэтал). Таксама адносіцца да катэгорыі паўмэталаў. Мэталёід[1]. Пры высокіх тэмпэратурах ён праяўляе ўласьцівасьці правадніка, пры пакаёвай і ніжэйшых тэмпэратурах — ізалятара. Вядома чатыры алятропныя мадыфікацыі бору — чырвоны α-рамбічны бор, чорны β-рамбічны бор, γ-бор ды чорны β-чатырохвугольны бор[2]. Крышталічны бор — адзін з самых цьвёрдых мінэралаў. Нітрыд бору — самы цьвёрды мінэрал пасьля алмазу[3]. Найбольш распаўсюджаная форма — аморфны бор. Гэта карычневы парашок. Аморфны бор не ўзаемадзейнічае з тленам, вадой, кісьлямі і лугамі. Утварае барыды з большасьцю мэталаў[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бор.
| |||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Крышталічны бор Сумесь розных алятропных формаў бору | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Бор, B, 5 | ||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Паўмэталы | ||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 13, 2, p | ||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 10,81(1) г·моль−1 | ||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [He]2s22p1 | ||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2 3 | ||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||
Колер | чорны | ||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 2,34 г·см−3 | ||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 2,46 г·см−3 | ||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 2349 K, 2076 °C, 3769 °F | ||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 4200 K, 3927 °C, 7101 °F | ||||||||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 50 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | rhombohedral | ||||||||||||||||||
Магнэтызм | diamagnetic | ||||||||||||||||||
Электрычны супор | (0 °C) 104Ω·м | ||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 27 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | (25 °C) β форма: 5–7 мкм·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||
Хуткасьць гуку (лінейная) | (п.т.) 16200 м·с−1 | ||||||||||||||||||
Цьвёрдасьць Моаса | 9,3 | ||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | +3, 2, 1 | ||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 2,04 | ||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 84±3 пм | ||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-42-8 | ||||||||||||||||||
Энэргія забароненай зоны пры 300 K | 1,50 эВ | ||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы бору | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Хімічныя злучэньні бору былі вядомыя чалавеку напрацягу тысячагодзьдзяў. Элемэнтарны бор вынайдзены ў 1808 францускімі хімікамі Жазэфам Люі Гей-Люсакам і Люі-Жакам Тэнарам (Louis-Jaques Thénard) і незалежна ад іх ангельскім хімікам Сэрам Гэмфры Дэві. Назва паходзіць ад араб. бура, якое абазначае мінэрал з утрыманьнем гэтага элемэнту.
Шырока распаўсюджаны ў прыродзе (прыкладна 10 мг на кг зямной кары — 0,001%)[4]. Сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў з тленам. Вядома каля 160 мінэралаў бора[5]. Борная кісьля — мінэрал сасалін. Найбольшае значэньне мае бура (тынкал ці буракс[6]), пэнтагідрат Na2B4O7•5H2O, які выкарыстоўваецца ў вытворчасьці ізаляцыйнага шклоплястыка і адбельвальніка. Радовішчы ў Італіі, Нямеччыне, Казахстане, ЗША (пустэльня Махавэ, Каліфорнія), Турэччыне, Расеі (Прыморскі край[7]), Аргентыне ды Кітаі[8].
У злучэньнях з мэталамі ўтварае звышцьвёрдыя, гарачатрывалыя сплавы. Выкарыстоўваецца ў піратэхнічных вырабах для атрыманьня ўспышак зялёнага колеру. Бор выкарыстоўваецца ў некаторых ракетах для запальваньня. Сынтэтычныя алмазы. Рэгуляцыйныя стрыжні для ядзерных рэактараў (ізатоп 10B паглынае нэўтроны, якія выклікаюць ланцуговую рэакцыю дзяленьня ўрану). Борная кісьля (H3BO3) выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасьці. Злучэньні бора з вадародам (бараны) выкарыстоўваюцца ў якасьці ракетнага паліва[1].