Крыптон (па-лацінску: Krypton) Kr — хімічны элемэнт 18 групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 36. Упершыню выдзелены брытанскімі хімікамі Ўільямам Рамзаем і Морысам Травэрсам (Morris Travers) 30 мая 1898 году ў рэчыве, якое засталося пасьля таго, як вадкае паветра амаль выкіпела. Крыптон уваходзіць у склад паветра прыкладна ў прапорцыі 1 частка на мільён. Таксама высьветлена, што крыптон уваходзіць у склад атмасфэры Марса ў прапорцыі 0,3 частак на мільён. Назва паходзіць ад грэцкага «kryptos» (схаваны), з-за цяжкасьці атрыманьня. Інэртны газ. Крыптон адметны сваімі яркімі зялёнай і аранжавай спэктральнымі лініямі. У прыродзе сустракаюцца шэсьць стабільных ізатопаў крыптона. Існуюць таксама 30 радыёактыўных ізатопаў і ізамэраў. Спэктральныя лініі крыптону лёгка атрымліваюцца і некаторыя зь іх вельмі вострыя. У 1960 годзе прынятае міжнароднае пагадненьне, каб фундамэнтальная адзінка даўжыні, мэтар, была вызначаная праз аранжава-чырвоную лінію ізатопа крыптона 86Kr. Такім чынам быў заменены папярэдні эталён мэтра, які знаходзіўся ў Парыжы і ўяўляў сабой рэйку з плятына-ірыдыевага стопку. У кастрычніку 1983 году мэтар, які да гэтага азначаўся як адна дзесяцімільённая квадранту палярнага пэрымэтра Зямлі, быў зьменены Міжнародным бюро мераў і вагаў у якасьці даўжыні, якую праходзіць сьвятло ў вакуўме за 1/299792458 частку сэкунды. Цьвёрды крыптон — белае крышталічнае рэчыва з кубічнай кратай, звычайнай для «рэдкіх газаў». Агульнапрынята, што крыптон адносіцца да рэдкіх газаў, якія звычайна не ўтвараюць злучэньняў зь іншымі элемэнтамі. Нягледзячы на гэта, некалькі злучэньняў крыптона ўсё ж існуюць. Быў атрыманы дыфтарыд крыптона (KrF2)масай каля граму. Ён можа быць сынтэзаваны некалькімі шляхамі.
Quick Facts Выгляд, Агульная інфармацыя ...
|
Выгляд |
Крыптон зьяўляецца бясколерным газам, але ў высоканапружаным электрычным полі ён выпраменьвае белае сьвячэньне. |
Агульная інфармацыя |
Назва, сымбаль, атамны нумар |
Крыптон, Kr, 36 |
Катэгорыя элемэнту |
Інэртныя газы |
Група, пэрыяд, блёк |
18, 4, p |
Адносная атамная маса |
83,8 г·моль−1 |
Канфігурацыя электронаў |
[Ar] 3d10 4s2 4p6 |
Электронаў у абалонцы |
2 8 18 8
|
Фізычныя ўласьцівасьці |
Колер |
бяз колеру |
Фаза |
Газ |
Шчыльнасьць (пры п. т.) |
3,733·10-3 г·см−3 |
Тэмпэратура плаўленьня |
115,79 K, -157,36 °C, -251,25 °F |
Тэмпэратура кіпеньня |
119,93 K, -153,22 °C, -243,80 °F |
Крытычны пункт |
209,41 K, 5,50 МПа |
Удзельная цеплыня плаўленьня |
1,638 кДж·моль−1 |
Удзельная цеплыня выпарваньня |
9,08 кДж·моль−1 |
Цеплаёмістасьць |
(25 °C) 20,786 Дж·моль−1·K−1 |
Насычаная пара |
P/Pa |
1 |
10 |
100 |
1 k |
10 k |
100 k |
at T/K |
59,15 |
65,15 |
73,75 |
84,25 |
98,55 |
119,55 |
|
Структура крышталічнай краты |
face-centered cubic |
Магнэтызм |
дыямагнэтык |
Цеплаправоднасьць |
(300 K) 0,00943 Вт·м−1·K−1 |
Хуткасьць гуку |
1120 м/с |
Уласьцівасьці атама |
Электраадмоўнасьць |
3.00 |
Энэргіі іянізацыі |
1-я: 1350,8 кДж·моль−1 |
2-я: 2350,4 кДж·моль−1 |
3-я: 3565 кДж·моль−1 |
Кавалентны радыюс |
112 пм |
Радыюс Ван дэр Ваальса |
197 пм |
Іншыя характарыстыкі |
Нумар CAS |
7439-90-9 |
Найбольш стабільныя ізатопы |
Асн. артыкул: ізатопы крыптона |
іза |
% |
пэрыяд паўраспаду |
распад |
энэргія (МэВ) |
прадукты распаду |
78Kr | 0,35 |
78Kr зьяўляецца стабільным пры 42 нэўтронах |
80Kr | 2,28 |
80Kr зьяўляецца стабільным пры 44 нэўтронах |
82Kr | 11,58 |
82Kr зьяўляецца стабільным пры 46 нэўтронах |
83Kr | 11,49 |
83Kr зьяўляецца стабільным пры 47 нэўтронах |
84Kr | 57,00 |
84Kr зьяўляецца стабільным пры 48 нэўтронах |
86Kr | 17,30 |
86Kr зьяўляецца стабільным пры 50 нэўтронах |
|
|
Close
Напаўняльнік электрычных лямпачак напальваньня (лепшы, у пляне ўзаемадзеяньня з вальфрамам, за азот ці аргон), газаразрадных трубак. Таксама крыптон выкарыстоўваецца ў фотаўспышках для высокахуткаснай фатаграфіі. Радыёактыўны ізатоп 85Kr выкарыстоўваецца ў мэдыцыне як крыніца бэта-выпрамяненьня. Адно з прымяненьняў ізатопа крыптона 85Kr — хімічны аналіз. Выкарыстаньне крыптону абмежаванае з-за ягонага высокага кошту. У 2004 годзе кошт крыптону складаў каля 690 даляраў ЗША за 100 літраў.