Бусьліныя (па-лацінску: Ciconiidae) — сямейства птушак з атраду буслападобных, якое ахоплівае шэсьць родаў і дзевятнаццаць відаў.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...
Закрыць

Сямейства бусьліных распаўсюджана ня толькі ў тропіках і субтропіках, але і ва ўмераных зонах. У Эўропе агняздоўваюцца толькі два віды — белы бусел (Ciconia ciconia) і чорны бусел (Ciconia nigra). Два іншыя віды лічацца надзвычай рэдкімі гасьцямі — жаўтадзюбы клювач (Mycteria ibis) і афрыканскі марабу (Leptoptilos crumeniferus).

У асноўным для пражываньня бусьліныя аддаюць перавагу адкрытым абшарам і вадаёмам. Агульнымі прызнакамі сямейства зьяўляюцца доўгія ногі, доўгая гібкая шыя, а таксама доўгая, канічная дзюба. Крылы, як правіла, шырокія і глыбока расчлянёныя. Усе бусьліныя зьяўляюцца выдатнымі летунамі, якія ўмела выкарыстоўваюць тэрмікі для эканоміі энэргіі ў палёце. Многія віды ажыцьцяўляюць далёкія пералёты кожны год.

Ежу бусьліныя падхопліваюць па хадзе палёту зь зямлі. Уваходзяць у яе, у асноўным, невялікія грызуны, амфібіі, рыбы, некаторыя бесхрыбетныя і некаторыя паўзуны. Некаторыя віды бусьліных — безгалосыя, адзіным вытворным імі гукам зьяўляецца стуканьне дзюбай. Аднак некаторыя віды цалкам пеўчыя, адным з прыкладаў можа паслужыць чорны бусел.

Клясыфікацыя

  • Род буслы-дзюбачы (Mycteria)
    • Амэрыканскі дзюбач (Mycteria americana)
    • Шэры дзюбач (Mycteria cinerea)
    • Афрыканскі дзюбач (Mycteria ibis)
    • Дзюбач расьпісны (Mycteria leucocephala)
  • Род буслы-разявакі (Anastomus)
  • Род буслы (Ciconia)
    • Чорны бусел (Ciconia nigra)
    • Падласы бусел (Ciconia abdimii)
    • Белашыйны бусел (Ciconia episcopus)
    • Малайскі шарсьцісташыйны бусел (Ciconia stormi)
    • Амэрыканскі бусел (Ciconia maguari)
    • Бусел белы (Ciconia ciconia)
    • Чарнадзюбы бусел (Ciconia boyciana)
  • Род седладзюбыя ябіру (Ephippiorhynchus)
    • Седладзюбы ябіру (Ephippiorhynchus senegalensis)
    • Азіяцкі ябіру (Ephippiorhynchus asiaticus)
  • Род ябіру (Jabiru)
    • Бразыльскі ябіру (Jabiru mycteria)
  • Род марабу (Leptoptilos)
    • Яванскі марабу (Leptoptilos javanicus)
    • Афрыканскі марабу (Leptoptilos crumeniferus)
    • Індыйскі марабу (Leptoptilos dubius)

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.