Эўропа

частка сьвету From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўропа
Remove ads

Эўро́па — частка сьвету, разам з Азіяй складае Эўразійскі кантынэнт. Эўропа амываецца на поўначы Паўночным Ледавітым акіянам, на захадзе — Атлянтычным акіянам, на поўдні — Міжземным і Чорным марамі. Ад Азіі аддзеленая Ўральскімі гарамі і Касьпійскім морам.

Thumb
Мапа Эўропы
Thumb
Палітычная мапа Эўропы
Thumb
Эўропа на мапе паўшар’я
Thumb
Эўрапейскія дзяржавы на мапе сьвету
Thumb
Эўропа з космасу

Плошча Эўропы складае каля 10 млн км². Насельніцтва Эўропы складае каля 800 млн чалавек (прыкладна 1/8 насельніцтва сьвету).

Remove ads

Паходжаньне назвы

Эўропа названая па імені гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі Эўропы, фінікійскай князёўны, выкрадзенай Зэўсам і ўвезенай на выспу Крыт (пры гэтым эпітэт Эўропы мог зьвязвацца таксама з Герай і Дэмэтрай). Паходжаньне самога гэтага імені, як сьцьвярджае францускі лінгвіст П. Шантрэн, невядома[1]. Найбольш папулярныя ў сучаснай літаратуры этымалягічныя гіпотэзы былі прапанаваныя яшчэ ў антычнасьці (у шэрагу з многімі іншымі), але зьяўляюцца спрэчнымі:

  • Першы варыянт паходжаньня назвы вытлумачвае яго з грэцкіх корняў эўры- і опс- як «шырокавокая»[2].
  • Паводле лексыкографу Гесыхію, назва Эўропія азначае «краіна захода, ці цёмная»[3], што пазьнейшымі лінгвістамі было супастаўлена з зах.-сэм. ‘rb «заход сонца»[4] ці акад. erebu з тым жа значэньнем. Мартын Ўэст ацэньвае гэтую этымалёгію як задужа слабую[5].
Remove ads

Межы

Назва Эўропа для часткі сьвету адсутнічае ў старажытнай грэцкай культуры (у гамэраўскім гімне да Апалёна Піфійскага[6] Эўропай называецца толькі Паўночная Грэцыя) і ўпершыню зафіксаванае ў «Апісаньні Зямлі» Гекатэя Мілецкага (канец VI стагодзьдзя да н. э.), першая кніга якога прысьвечаная Эўропе.

Старажытныя грэкі першапачаткова лічылі Эўропу асобным мацерыком, адасобленым ад Азіі і Эгейскім і Чорным марамі, а ад Афрыкі — Міжземным морам. Пераканаўшыся, што Эўропа — толькі малая частка агромністага кантынэнту, які цяпер называюць Эўразіяй, антычныя аўтары сталі праводзіць усходнюю мяжу Эўропы па рацэ Дон (такія ўяўленьні сустракаюцца ўжо ў Палібія і Страбона). Гэтая традыцыя панавала цягам амаль двух тысячагодзьдзяў. У прыватнасьці, у Мэркатара мяжа Эўропы ідзе па Доне, а ад яго вытоку — строга на поўнач Белага мора[7].

У XV стагодзьдзі, калі мусульмане былі выцесьненыя амаль з усёй Гішпаніі, а бізантыйцы — з Азіі (туркамі), Эўропа на кароткі час стала амаль сынонімам хрысьціянскага сьвету, але ў цяперашні час большасьць хрысьціянаў пражывае па-за яе тэрыторыямі[8]. У XIX стагодзьдзі амаль уся сусьветная прамысловасьць знаходзілася ў Эўропе; сёньня ж большая частка прадукцыі вырабляецца па-за яе межамі.

Васіль Тацішчаў у 1720 годзе прапанаваў перасунуць усходнюю мяжу Эўропы на Ўрал. Паступова новая мяжа стала агульнапрызнанай спачатку ў Расеі, а затым і за яе межамі. У цяпершані час мяжа Эўропы праводзіцца: на поўначы — па Паўночным Ледавітым акіяне; на захадзе — па Атлянтычным акіяне; на поўдні — па Міжземным, Эгейскім, Мармуровым, Чорным морах; на ўсходзе — па ўсходнім падножжы Ўральскіх гор, горах Мугаджарах, па рацэ Эмбэ (раней гэтая мяжа праводзілася па рацэ Ўрал) да Касьпійскага мора, ад яго па рэках Куме і Манычы да вусьця Дона (ці па Каўказкім хрэбце да Чорнага мора)[9]. Да Эўропы таксама адносяць сумежныя выспы і архіпэлягі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Thumb
Thumb
Эўропа, 1000 год

Асноўныя пэрыяды гісторыі Эўропы:

Геаграфія

Эўропа амываецца Атлянтычным і Паўночным Ледавітым акіянамі і іх марамі.

Плошча выспаў каля 730 тыс. км². На паўвыспы прыпадае каля 1/4 тэрыторыі Эўропы (Кольская, Скандынаўская, Пэрынэйская, Апэнінская, Балканская і іншыя).

Сярэдняя вышыня каля 300 м, максымальная (калі праводзіць лінію Эўропы па Кума-Маныцкай упадзіне) — 4808 м, г. Манблян, альбо (пры правядзеньні мяжы Эўропы па Каўкаскім хрыбце — 5642 м, г. Эльбрус, мінімальная ў цяпершані час складае каля −27 мэтраў (Касьпійскае мора) і зьмяняецца разам з ваганьнямі ўзроўню гэтага мора.

Пераважаюць раўніны (буйныя — Усходне-Эўрапейская, Сярэднеэўрапейская, Сярэдне- і Ніжнедунайская, Парыскі басэйн), горы займаюць каля 17% тэрыторыі (асноўныя — Альпы, Каўказ, Карпаты, Крымскія, Пірэнэі, Апэніны, Урал, Скандынаўскія горы, горы Балканскай паўвыспы). Існыя вульканы ёсьць у Ісьляндыі і Міжземнамор’і.

На большай частцы тэрыторыі клімат умераны (на захадзе — акіянічны, на ўсходзе — кантынэнтальны, са сьнежнай і марознай зімой), на паўночных выспах — субарктычны і арктычны, у Паўднёвай Эўропе — міжземнаморскі, у Прыкасьпійскай нізіне — паўпустынны. На выспах Арктыкі, у Ісьляндыі, Скандынаўскі гарах, Альпах — зьледзяненьне (плошча звыш 116 тыс. км²).

Асноўныя рэкі: Волга, Дунай, Урал, Эмба, Дняпро, Дзьвіна, Дон, Пячора, Кама, Ока, Белая, Днестр, Рэйн, Эльба, Вісла, Таха, Люара, Одэр.

Буйныя азёры: Ладаскае, Анескае, Чудзкае, Вэнэрн, Балатон, Жэнэўскае.

На выспах Арктыкі і ўздоўж узьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна — арктычныя пустыні і тундры, паўднёвей — лесатундры, таёжныя, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, лесастэпы, стэпы, субтрапічныя міжземнаморскія лясы і кустарнікі; на паўднёвым усходзе — паўпустыні.

Буйнейшая ў Эўропе пясчаная пустыня Рын-пескі (40 000 км²) разьмешчана ў міжрэччы Волкі і Ўрала (на тэрыторыі Казахстану і Расеі), у Заходняй Эўропе да блізкага да паўпустыннага тыпу супольнасьцяў часам прылічваюць масіў Табэрнас у Гішпаніі. Акрамя таго мела месца апустыньваньне ў выніку чалавечае дзейнасьці па прамысловым заборы вады з натуральных крыніцаў і нерацыянальным выкарыстаньні земляў. У зоне сухіх стэпаў на ўсходзе Эўропы маецца шэраг пясчаных масіваў у Расеі на ніжнім Доне (Арчэдынска-Данскія пяскі, Цімлянскія пяскі і іншыя), сумежныя тэрыторыі Калмыкіі, Дагестану і Чачэніі (Нагайскі стэп), а таксама тэрыторыі Ўкраіны (Алёшкаўскія пяскі).

Remove ads

Краіны Эўропы

У Эўропе на дадзены момант знаходзіцца 50 краін (зь якіх 7 транскантынэнтальных і адна часткова прызнана незалежнай сябрамі ААН) і 5 залежных тэрыторый. Насельніцтва кантынэнту складае каля 760 мільёнаў чалавек.

Больш інфармацыі Частка, Герб ...

Т — транскантынентальная краіна.

Remove ads

Рэгіёны Эўропы

Thumb
Рэгіёны Эўропы

Эўропу падзяляюць на рэгіёны. Выява паказвае адзін з магчымых падзелаў Эўропы на рэгіёны.

Заходняя Эўропа (чырвоны)

Да Заходняй Эўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірляндыю, Францыю і краіны Бэнілюксу (Бэльгію, Нідэрлянды, Люксэмбург). Таксама да Заходняй Эўропы могуць далучаць Нямеччыну, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе.

Цэнтральная Эўропа (блакітны)

Тэрмін Цэнтральная Эўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Эўропы могуць адносіць да Заходняй і Ўсходняй Эўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Вугоршчыну, Швайцарыю, Ліхтэнштайн, Аўстрыю, Славенію, Нямеччыну.

Усходняя Эўропа (памаранчавы)

Звычайна да Ўсходняй Эўропы адносяць Беларусь, Расею, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Летуву. Бывае, да Ўсходняй Эўропы адносяць Польшчу, а таксама каўкаскія краіны (Армэнію, Азэрбайджан, Грузію).

Паўночная Эўропа (фіялетавы)

Да Паўночнай Эўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісьляндыя, Данія, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Эўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швэцыяй і Фінляндыяй.

Паўднёвая Эўропа (зялёны)

Паўднёвая Эўропа складаецца з краінаў Ібэрыйскай паўвыспы (Андора, Гішпанія, Партугалія), Апэнінскай паўвыспы (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскай паўвыспы (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сэрбія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турэччына і француская Корсіка.

Азія (ружовы)

Некаторыя краіны (Расея, Казахстан, Турэччына, Азэрбайджан, Армэнія, Грузія) знаходзяцца часткова ў Азіі. На мапе іхныя азіяцкія тэрыторыі пазначаныя ружовым.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Без уліку Грэнляндыі і Фарэрскіх астравоў — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  2. Разам з астравамі Ян Маен і Шпіцбэрген, але без заморскіх тэрыторыяў.
  3. Разам з аўтаноміяй Аляндзкія астравы.
  4. Без уліку тэрыторый кароны ды заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  5. Без уліку заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  6. Без уліку заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  7. Разам з сэпаратысцкай тэрыторыяй Нагорны Карабах.
  8. Разам з сэпаратысцкімі тэрыторыямі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя.
  9. Разам з сэпаратысцкай тэрыторыяй Прыднястроўе.
  10. Разам з аўтаномнымі гарадамі-анклявамі на поўначы Афрыкі Сэўта й Мэлільля, якія мяжуюць з Марока.
  11. Прызнаецца 97 краінамі-сяброўкамі ААН.
  12. Зьвесткі без уліку плошчы і насельніцтва Косава.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads