Вайна Харватыі за незалежнасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна́ Харва́тыі за незале́жнасьць, Харва́цкая вайна́ (па-харвацку: Domovinski rat, па-сэрбскахарвацку: Рат у Хрватској) — ваенны канфлікт у 1991—1995 роках на тэрыторыі былой Сацыялістычнай Рэспублікі Харватыя, выкліканы выхадам Харватыі са складу Югаславіі, супраць аб’яднаных вялікасэрбскіх сілаў — сэрбскіх экстрэмістаў у Харватыі, саюзнай Югаслаўскай народнай арміі і Сэрбіі і Чарнагорыі.
Вайна Харватыі за незалежнасьць | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Югаслаўскія войны | |||||||||||||
Па гадзіньнікавай стрэлцы: пашкоджаная воданапорная вежа ў Вукавары; харвацкія жаўнеры падчас бою рыхтуюцца зьнішчыць сэрбскі танк; мэмарыяльныя могілкі ў Вукавары; падбіты сэрбскі танк Т-55 каля Дрнішу; вуліца Страдун падчас аблогі Дуброўніку | |||||||||||||
| |||||||||||||
Супернікі | |||||||||||||
| |||||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||||
|
| ||||||||||||
Колькасьць | |||||||||||||
70 000 (1991) 200 000 (1995) | 145 000 (1991) 50 000 (1995) | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
забітыя 6788—8784 жаўнеры і 4508—7186 цывільных 220 000 уцекачоў | забітыя 5456 жаўнераў і 2650 цывільных 300 000 уцекачоў | ||||||||||||
Агульныя страты | |||||||||||||
~20 000 забітых | |||||||||||||
Пасьля абвяшчэньня Харватыяй незалежнасьці сэрбскае насельніцтва Харватыі спрабавала стварыць сваю дзяржаву на ейнай тэрыторыі, каб не выходзіць са складу Югаславіі[1][2]. Харватыя расцаніла гэта як спробу ўключэньня тэрыторыяў Харватыі ў склад Сэрбіі[3][4]. У 2007 Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі (МТБЮ) было даказана, што лідэр Рэспублікі Сэрбскай Краіны Мілан Марціч меў дамоўленасьць са Слабаданам Мілошавічам пра далучэньне РСК да Саюзнай Рэспублікі Югаславія і стварэньне «адзінай сэрбскай дзяржавы»[5]. У 2011 Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі вынес прысуд, згодна зь якім харвацкія генэралы Гатовіна і Маркач на загад вайскова-палітычнага кіраўніцтва Харватыі ў ходзе вайны зьдзяйсьнялі ваенныя злачынствы супраць сэрбаў з мэтай іхняга выгнаньня і засяленьня гэтых тэрыторыяў харватамі[6], аднак у 2012 апэляцыйная камісія МТБЮ цалкам апраўдала абодвух генэралаў[7][8].
Першапачаткова вайна вялася паміж сіламі Югаслаўскай народнай арміі, харвацкімі сэрбамі і харвацкай паліцыяй. Кіраўніцтва Югаславіі сіламі фэдэральнай арміі паспрабавала захаваць Харватыю ў складзе краіны[9]. Пасьля распаду краіны і спыненьня існаваньня ЮНА на тэрыторыі Харватыі была створаная самаабвешчаная дзяржава сэрбаў — Рэспубліка Сэрбская Краіна. Затым пачалася барацьба паміж харвацкай арміяй і арміяй краінскіх сэрбаў. У 1992 было падпісанае пагадненьне пра спыненьне агню, пасьля якога адбылося прызнаньне Харватыі як сувэрэннай дзяржавы[10][11]. У Харватыю былі ўведзеныя міратворчыя войскі ААН, у выніку чаго канфлікт прыняў вялацякучы, ачаговы характар[12]. У 1995 року войска Харватыі правяла дзьве буйныя наступальныя апэрацыі, у выніку якіх значная частка тэрыторыі РСК перайшла пад харвацкі кантроль[13][14]. Вайна скончылася падпісаньнем Эрдуцкага і Дэйтанскага пагадненьняў, паводле якіх Усходняя Славонія была ўключана ў склад Харватыі ў 1998 року[15][16]. Канфлікт суправаджаўся ўзаемнымі этнічнымі чысткамі сэрбскага і харвацкага насельніцтва.
У выніку вайны Харватыя дамаглася незалежнасьці і захаваньня сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці[13][15]. У ходзе баявых дзеяньняў шматлікія гарады і вёскі моцна пацярпелі і былі разбураныя[17]. Шкода народнай гаспадарцы Харватыі ацэньваецца ў 37 млрд $[18]. Агульная колькасьць загінулых падчас вайны перавышае 20 000 чалавек[19]. Вялікая колькасьць харвацкіх уцекачоў была выгнаная з тэрыторыяў, якія кантраляваліся сэрбамі ў 1991—1992 роках. У той жа час, згодна з паведамленьнем Камісарыяту па справах уцекачоў ААН, да 1993 толькі з тэрыторыяў пад кантролем Заграбу было выгнана 251 000 сэрбаў[20]. Іншы буйны паток сэрбскіх уцекачоў (каля 230 000 чалавек) быў зафіксаваны ў 1995 пасьля правядзеньня апэрацыі «Бура». 115 000 сэрбскіх уцекачоў пасьля вайны вярнуліся ў Харватыю.
У Харватыі для абазначэньня канфлікту выкарыстоўваецца тэрмін «Айчынная вайна» (па-харвацку: Domovinski rat), радзей выкарыстоўваецца тэрмін «Сэрбская агрэсія» (па-харвацку: Velikosrpska agresija)[21][22]. У Сэрбіі часьцей за ўсё гэты канфлікт называюць «Вайна ў Харватыі» (па-сэрбску: Рат у Хрватскоj)[23] або «Вайна ў Краіне» па-сэрбску: Рат у Крајини)[24][25].