Рэспубліка Сэрбская Краіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Сэ́рбская Кра́іна (па-сэрбску: Република Српска Крајина, МФА (сэрб.): [rɛpǔblika sr̩̂pskaː krâjina]; скар. РСК) — былая непрызнаная сэрбская дзяржава на тэрыторыі Рэспублікі Харватыі ў Харвацкай (Кнінскай) Краіне (ля мяжы з заходняю Босьніяю), у Славонскай (Заходне-Славонскай) Краіне (ля мяжы з паўночнаю Босьніяю) і Падунайскай (Усходне-Славонскай і Баранскай) Краіне (ля мяжы з сэрбскаю Ваяводзінаю). РСК была створаная як адказ на дзеяньні харвацкіх рэспубліканскіх уладаў, якія ўзялі курс на аддзяленьне ад Югаславіі і выражала імкненьні сэрбскага насельніцтва Харватыі застацца ў складзе Югаславіі.
Рэспубліка Сэрбская Краіна Република Српска Крајина | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Боже правде» | |||||
Афіцыйная мова | сэрбская | ||||
Сталіца | Кнін | ||||
Найбуйнейшы горад | Кнін, Вукавар, Пэтрыня | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Мілан Бабіч (1991—1992) Горан Хаджыч (1992—1993) Мілан Бабіч (1993—1994) Мілан Мартыч (1994—1995) | ||||
Гісторыя • Абвяшчэньне аўтаноміі • Утварэньне САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм • Утварэньне САВ Краіна • Утварэньне САВ Заходняя Славонія • Увядзеньне войскаў • Скасаваньне |
1 красавіка 1991 26 лютага 1991 1 лютага 1991 12 жніўня 1991 10 жніўня 1995 12 лістапада 1995 | ||||
Плошча • агульная |
17 028 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае • шчыльнасьць |
430 000 25,6/км² | ||||
Валюта | краінскі дынар |
РСК існавала ў пэрыяд з 1991 па 1995 рок і была заснаваная на тэрыторыі Рэспублікі Харватыі ў складзе СФРЮ. Сталіцаю РСК было места Кнін з насельніцтвам каля 12 000 чалавек. Апроч яго, іншымі буйнымі местамі былі Вукавар (33 000) і Пэтрыня (19 000). У сярэдзіне 1991 року насельніцтва РСК налічвала 469 700 чалавек (52,3 % — сэрбы, 35,8 % — харваты, 11,9 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў)[1], але ў 1993 годзе насельніцтва РСК налічвала 433 600 чалавек (91 % — сэрбы, 7 % — харваты, 2 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў)[2]. Плошча РСК складала 17 040 квадратных кілямэтраў[3]. Большую частку тэрыторыі РСК страціла падчас харвацкіх апэрацыяў «Маланка» й «Бура» ў 1995 годзе. Рэшта РСК ва Ўсходняй Славоніі, Барані і Заходнім Срэме паводле Эрдуцкага пагадненьня пры дапамозе ААН была мірна інтэґраваная ў Харватыю ў 1998 годзе.
Сэрбская Краіна межавала з Харватыяю, Вугоршчынаю, Хаўруснаю Рэспублікаю Югаславіяю, а ў Босьніі й Герцаґавіне з Рэспублікаю Сэрбскаю, Аўтаномнаю вобласьцю Заходняю Босьніяю і Фэдэрацыяю Босьніі й Герцаґавіны. Незалежнасьць РСК не была прызнаная ніводнаю дзяржаваю, уключаючы і Хаўрусную Рэспубліку Югаславію.