савецкі генэрал, Герой Савецкага саюзу From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́ль Васі́льевіч Глаго́леў (21 лютага (4 сакавіка) 1896, Калуга, Расейская імпэрыя — 21 верасьня 1947, Масква, СССР) — савецкі военачальнік, генэрал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюзу.
Васіль Глаголеў | |
21 лютага 1898 — 21 верасьня 1947[1] (49 гадоў) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Нарадзіўся 21 лютага 1896 году ў Калузе ў сям’і ўрача.
Падчас першай сусьветнай вайны — шараговец. У Савецкай Арміі з 1918. Скончыў Бакінскія камандныя курсы (1921), курсы ўдасканаленьня камскладу (1926 і 1931) і курсы ўдасканаленьня вышэйшага начскладу пры Вайсковай акадэміі імя М. В. Фрунзэ (1941). Удзельнік Грамадзянскай вайны на Ўрале і Паўночным Каўказе у 1919—1920. Чалец КПСС з 1925. У міжваенны пэрыяд займаў пасады ад камандзіра эскадрону да камандзіра дывізіі, быў на штабной працы.
У пэрыяд нямецка-савецкай вайны камандзір 42-й кавалярыйскай дывізіі (ліпень 1941 — красавік 1942), затым 73-й (красавік — кастрычнік 1942) і 176-й (кастрычнік — лістапад 1942) стралковых дывізій. З лістападу 1942 па люты 1943 камандзір 10-га гвардзейскага стралковага корпусу, пасьля камандуючы арміямі: 9-й (люты — сакавік 1943), 46-й (сакавік 1943 — травень 1944), 31-й (травень — сьнежань 1944), 9-й гвардзейскай (з лютага 1944 да канца вайны). Прымаў удзел у баёх за Крым (1941), у бітве за Каўказ (1942—43), у Курскай бітве і бітве за Дняпро (1943), у апэрацыях па вызваленьні Правабярэжнай Украіны (1944), у Беларускай (1944), Балатонскай, Венскай і Праскай апэрацыях (1945).
Пасьля вайны працягваў камандаваць арміяй, з красавіка 1946 камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі.
Памёр на вучэньнях 21 верасьня 1947 году. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
За ўмелае кіраўніцтва войскамі, пасьпяховае фарсіраваньне Дняпра і трывалае замацаваньне пляцдарму на ягоным заходнім беразе Васілю Васільевічу Глаголеву 1 лістапада 1943 нададзена званьне Героя Савецкага Саюзу (медаль «Залатая Зорка» № 1935).
Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, 2 ордэнамі Суворава 1-й ступені, ордэнам Кутузава 1-й ступені, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.
Імем Васіля Васільевіча Глаголева названыя вуліцы ў Маскве і Менску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.