Віктор Юго
францускі літаратар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікто́р Юго́ (па-француску: Victor-Marie Hugo; 26 лютага 1802, Бэзансон, Францыя — 22 траўня 1885, Парыж, Францыя) — францускі пісьменьнік, раманіст, драматург, лідэр рамантычнага руху ў Францыі. Лічыцца адным з найвялікшых і самых выбітных францускіх пісьменьнікаў. У Францыі, літаратурная слава Юго прыйшла да яго ў першую чаргу праз паэзію, але таксама зьвязана з раманамі і драматычнымі творамі. Па-за Францыяй найбольш вядомымі творамі пісьменьніка лічацца раманы «Адрынутыя» (1862), «Катэдра Парыскай Божай Маці» (1831) і «Чалавек, які сьмяецца» (1869)[9].
Віктор Юго | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 лютага 1802(1802-02-26)[1][2][3][…] |
Памёр | 22 траўня 1885(1885-05-22)[1][2][6][…] (83 гады) |
Пахаваны | |
Бацькі | Жазэф Леапольд Сыгісбэр Юго[d][5] Сафі Трэбюшэ[d][5] |
Сужэнец | Адэль Фушэ[d][5] |
Дзеці | Адэль Юго[d][5], Шарль Юго[d][7][5], Франсуа-Віктор Юго[d][7][5] і Леапальдына Юго[d][5] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | палітык, драматург, навэліст, малявальнік, лібрэтыст, эсэіст, пісьменьнік, ілюстратар, пісьменьнік-падарожнік, паэт, мастацтвазнавец, публіцыст, графік |
Гады творчасьці | 1819 — 1883 |
Жанр | раман, паэзія, п’еса і памфлет |
Мова | француская мова[8] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
У маладосьці Юго быў прыхільнікам раялістаў, але зь цягам часу зьмяніў свае погляды да рэспубліканізму. У сваіх працах Віктор закранае палітычныя і сацыяльныя праблемы свайго часу. Пахаваны ў Пантэоне.