расейская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Галіна Віктараўна Цімчанка (па-расейску: Гали́на Ви́кторовна Ти́мченко, нар. 8 траўня 1962, Масква) — расейская журналістка, у 2004—2014 гадах галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня Lenta.ru, генэральны дырэктар і заснавальнік праекту навінаў Meduza, у якім з 2014 па 2016 год яна зьяўлялася таксама і галоўным рэдактарам.
Галіна Цімчанка | |
Дата нараджэньня | 8 траўня 1962 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналістка, галоўная рэдактарка, кіраўніца |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Галіна Цімчанка нарадзілася ў Маскве. Вучылася ў 3-м Маскоўскім мэдычным інстытуце, але на пятым курсе кінула навучаньне, што стала для яе найбольш цяжкім рашэньнем у жыцьці: «пасьля гэтага са мной паўгода не размаўляла мама і сястра. А мае навуковыя кіраўнікі таксама на мяне так моцна пакрыўдзіліся… я была ў поўнай ізаляцыі». Цімчанка таксама адзначала, што прычына паступленьня ў мэдычны інстытут складалася з-за моцнага ўплыву на яе маці, а прычынай сыходу ў самым канцы навучаньня стаў максымалізм Цімчанка: «Ну а які сэнс марнаваць час жыцьця на тое, чым ты дакладна ведаеш, што ты займацца не будзеш? Каб атрымаць паперку?»"[1].
У 1997—1999 гадах працавала рэдактарам у газэце «Коммерсант».
У 1999 годзе перайшла ў новастворанае інтэрнэт-выданьне Lenta.ru, прайшоўшы шлях ад супрацоўніка службы маніторынгу да шэф-рэдактара. У 2004 годзе заняла пасаду галоўнага рэдактара.
У 2010 годзе Цэнтар Інтэрнэту і грамадзтва Бэргмана Клейна з Гарвардзкага ўнівэрсытэту правёў дасьледаваньне расейскай блёгасфэры "якое прызнала «Lenta.ru» найбольш часта цытуемых у расейскамоўных блёгах крыніцай навінаў[2]. Паводле дасьледаваньня кампаніі comScore, праведзенага ў красавіку 2013 году, сайт Lenta.ru заняў 5 месца па наведвальнасьці сярод эўрапейскіх навінавых сайтаў[3]. Па дадзеных Alexa.com на Сакавік 2014 году сайт Lenta.ru займаў 16 месца па папулярнасьці ў Расеі[4].
12 сакавіка 2014 году пастановай уладальніка выданьня Аляксандра Мамута Цімчанка была звольненая празь некалькі гадзін пасьля таго, як узначаленае ёю выданьне атрымала папярэджаньне Раскамнагляду ў сувязі з тым, што ў адным з журналісцкіх матэрыялаў зьмяшчалася спасылка на інтэрвію лідэра ўкраінскіх нацыяналістаў Дзьмітрыя Яраша. На яе месца быў прызначаны Аляксей Гараслаўскі.
Падчас крымскага крызысу — удзельніца кангрэсу «Украіна — Расея: дыялёг», які прайшоў 24-25 красавіка 2014 году ў Кіеве.
20 кастрычніка 2014 году Цімчанка разам зь некалькімі былымі супрацоўнікамі Lenta.ru ў Рызе заснавала праект навінаў Meduza. Першапачаткова фінансаваньне новага праекту павінна было ажыцьцяўляцца бізнэсмэнамі Міхаілам Хадаркоўскім і Барысам Зіміным, але бакі не змаглі прыйсьці да пагадненьня. Новых інвэстараў Meduza змагла знайсьці за тыдзень, хоць хто імі ў выніку стаў, не паведамляецца, а сама Цімчанка ў інтэрвію часопісу Forbes адзначыла: «іх імёны нікому нічога не скажуць. Гэта людзі катэгарычна непублічныя, якія не маюць ніякага дачыненьня ні да мэдыя, ні да палітыкі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.