From Wikipedia, the free encyclopedia
Вугорская Рэспубліка — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе.
Плошча — 93.030 км².
Агульная працягласьць дзяржаўнай граніцы — 2.009 км. Працягласьць граніцы з:
Самая высокая кропка — гара Кекеш вышынёй 1.014 м.
Тэрыторыя Вугоршчыны мае пераважна раўнінны рэльеф. Вялікая яе частка знаходзіцца на Сярэднедунайскай раўніне. Заходняя частка раўніны (Дунантуль) разьдзеленая шматлікімі пагоркамі, вышынёй да 300 м, усходняя (Альфёльд) — мае плоскі нізінны рэльеф. Паўночны захад краіны займае нізіна Кішальфёльд, абмежаваная на захадзе перадгор’ямі Альпаў, вышынёй 500—800 м. На поўнач ад Балатону цягнуцца Сярэдневугорскія горы з плятопадобнымі масівамі вышынёю 400—700 м (Баконь). У паўднёвай частцы Дунантуля ўзвышаюцца глыбавые горы Мечак вышынёю да 681 м (гара Зэнгё). На поўначы Вугоршчыны ляжаць адгор’і Заходніх Карпат вышынёй да 1000 м. Яны разьдзеленыя шырокімі далінамі рэк і ўяўляюць сабой адасобленыя вульканічныя масівы і вапняковыя плято (Матра, Бюк, Земплену-Хедзьшэг). У гарах на граніцы са Славаччынай знаходзіцца адна з найбуйнейшых карставых пячораў Эўропы Агтэлек з падземнымі рэкамі і азёрамі.
З карысных выкапняў у Вугоршчыне здабываюць баксыты, буры вугаль, нафту, газ, жалезныя, марганцавыя, медныя, сьвінцова-цынкавыя руды, мінэральныя і тэрмальныя воды.
Становішча Вугоршчыны ў асяродзьдзі гор абумовіла кантынэнтальны тып клімату зь мяккай зімой і гарачым летам. Ападкаў у год ад 450 мм на ўсходзе да 900 мм у гарах.
Усе рэкі Вугоршчыны прыналежаць басэйну Дуная. Сам Дунай перасякае краіну з поўначы на поўдзень на працягу 410 км. Найбуйнейшае возера — Балатон зьяўляецца важным міжнародным турыстычным цэнтрам. Блізу яго заходняга ўскрайку знаходзіцца найбуйнейшае ў Эўропе возера тэрмальнага паходжаньня — Хэвіз, каля якога разьмешчаны аднайменны бальнеагразевы курорт.
Глебавы покрыва раўнін прадстаўлены чарназёмам, на Альфёльдзе сустракаюцца саланчакі, у гарах — буразёмы і рэндзіны.
Расьліннае покрыва Вугоршчыны значна зьмененае чалавекам. На большай частцы тэрыторыі пераважае культурная расьліннасьць — ральлі, сады, вінаграднікі. Лясы захаваліся ў гарах і займаюць каля 20% тэрыторыі (да вышыні 800—1000 м растуць шыракалістыя лясы, вышэй сустракаюцца хвоева-піхтавыя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.