Генэрал артылерыі літоўскай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генэрал артылерыі літоўскай (па-лацінску: generalis artileriae magister) — дыгнітарскі ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім, кіраўнік артылерыі. Загадваў арсэналамі, збраёўнямі, парахоўнямі і людвісарнямі, займаўся забесьпячэньнем войска й арсэналаў порахам і амуніцыяй, навучэньнем артылерыстаў. Прызначаўся дажывотна (пажыцьцёва) і ня меў права займаць іншых вайсковых урадаў.
Вядомы з 17 стагодзьдзя, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV надаў артылерыі вайсковую арганізацыю (г. зв. «Артыкулы», абвешчаныя ў 1634 пад Смаленскам). Першым кіраўніком артылерыі ВКЛ у 1634 стаў Мікалай Абрамовіч. З 1685 генэрал артылерыі атрымліваў 3 тысячы злотых на прыватныя патрэбы. Распараджаўся буйнымі грашовымі сродкамі, прымаў спэцыяльную прысягу не расходваць гэтыя грошы на іншыя мэты, і падпарадкоўваўся вялікаму гетману, з 1775 Вайсковаму дэпартамэнту Пастаяннай Рады.
Генэраламі артылерыі літоўскай былі:
- Мікалай Абрамовіч (21.9.1634 «на дазор гарматы ВКЛ» — 2.1651)
- Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (27.2.1651 — 14.9.1652)
- Зыгмунт Валь(pl) (22.9.1652 — 28.3.1654)
- Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі (11.4.1654 — да 14.1.1668)
- Міхал Антоні Крышпін-Кіршэнштэйн (21.4.1668 — да 1673)
- Мацей Корвін Гасеўскі(pl) (1.9.1673 — да 11.11.1683)
- Лявон Базыль Сапега (7.9.1684 — 9.11.1686)
- Матэвуш Ромэр (28.4.1687 — 1698)
- Міхал Сапега(pl) (18.7.1698 — 19.11.1700)
- Юзэф Вандалін Мнішак(pl) (8.4.1701 — 7.7.1706)
- Крыштап Казімер Сяніцкі (1706 — 1707)
- Станіслаў Панятоўскі (27.12.1707? — ?; намінаваны каралём Станіславам Ляшчынскім)
- Юзэф Францішак Сапега («станіслаўскі генэрал артылерыі» 19.9.1709; намінаваны каралём Станіславам Ляшчынскім)
- Юзэф Вандалін Мнішак(pl) (паўторна 17.10.1709, урада не прыняў)
- Фабіян Казімер Борх (22.4.1710 — да 24.6.1710)
- Багуслаў Эрнэст Дэнгаф(pl) (24.6.1710 — 1725)
- Казімер Лявон Караль Сапега(pl) (4.9.1725 — 30.5.1738)
- Юры Дэтлаў Флемінг (27.9.1738 — 24.11.1746)
- Антоні Давойна-Салагуб (26.11.1746 — 9.1759)
- Яўстах Патоцкі(pl) (20.9.1759 — 23.2.1768)
- Францішак Ксаверы Браніцкі(ru) (5.3.1768 — 10.4.1773)
- князь Казімер Нестар Сапега (10.4.1773 — 1793)
- князь Францішак Сапега (1.5.1793 —)