From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Уладзісла́ў Юдзі́цкі (? — 1670), шляхецкага роду Юдзіцкіх гербу Радван — каралеўскі дваранін, скарбнік рэчыцкі з 1636, стольнік рэчыцкі з 1640, генэрал артылерыі ВКЛ з 1654, кашталян наваградзкі з 1660.
У 1627—1629 гадах камандаваў артылерыяй у вайне РП са Швэцыяй (1600—1629). У 1640 годзе выехаў да Падуі. Знаходзіўся пры двары папы рымскага Урбана VIII. Там ўступіў у Мальтыйскі ордэн і ўдзельнічаў у бітвах з туркамі ў Альжыры, Тунісе і на высьпе Крыт.
Разам з братам Тамашом Юдзіцкім быў бліжэйшым паплечнікам Жыгімонта Караля Радзівіла, заснавальніка Сталавіцкай камандорыі Мальтыйскага ордэна. Узначаліў яе па сьмерці Радзівіла ў 1643 годзе.
Па вяртаньні дахаты, у час вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй (1654—1667) камандаваў харугвай і коннымі злучэньнямі пад кіраўніцтвам гетмана вялікага літоўскага Януша Радзівіла. 11 красавіка 1654 году кароль Ян Казімір афіцыйна прызначыў яго генэралам артылерыі і войскаў чужаземнага аўтарамэнту.
У жніўні 1654 году Януш Радзівіл прызначыў яго камандзірам сваіх войскаў у колькасьці 5000 кавалерыі, якія стаялі ў 5 км ад Вільні. Пасьля здабыцьця Вільні маскоўскім войскам Юдзіцкі адыйшоў на Жмудзь. Тамака быў арыштаваны прыхільнікамі Януша Радзівіла за адмову падтрымаць Кейданскую ўмову. Перададзены Радзівілам швэдам. Уцёк зь няволі ў 1656 годзе. 8 лютага 1660 году яго аддзел у 4000 чалавек быў разьбіты маскоўцамі ў бітве пад Мядзелам. З 23 сакавіка да 28 чэрвеня 1660 году кіраваў гераічнай абаронаю Ляхавіцкага замку.
Удзельнічаў у Палонкаўскай бітве і бітве на Басі. 26 кастрычніка 1660 стаў камэндантам правага крыла літоўскага войска. У сакавіку 1661 асадзіў Дзісну, а потым з 20 харугвамі вершнікаў рушыў наўздагон за адыходзячымі расейскімі войскамі Івана Хаванскага. І гнаў іх ажно да Пскова. 29 сакавіка 1661 яму здалася Дзісна. Удзельнічаў 4 лістапада 1661 году ў Кушліцкай бітве. 9 красавіка 1662 нечаканым ударам здабыў Себеж. У 1663—1664 спусташаў расейскія ваколіцы Бранска і Раслаўля.
У 1666 набыў мястэчка Новая Мыш, дзе заснаваў езуіцкі калегіюм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.