Глісная хвароба
паразытныя захворваньні, спрычыненыя паразытычнымі чарвякамі (гельмінтамі) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Глі́сная хваро́ба (гельмінто́з; грэц. ἕλμινθος — «гліст») — заражэньне чалавека, жывёлаў і расьлінаў глістамі (монагінэі, нэматоды, скрэбні, трэматоды і цэстоды), якія пашкоджваюць галаўны мозаг, лёгкія, косьці, кроў, ныркі, печань, скуру, страўнікава-кішачны тракт і цягліцы праз вылучэньне атрутных рэчываў і паглынаньне вітамінаў, мікраэлемэнтаў і харчовых рэчываў. Уяўляе сьмяротную пагрозу пры трапляньні глістоў у вочы і мозаг (пячоначны смактун).