Гюмры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гюмры́ (па-армянску: Գյումրի) — горад на захадзе Армэніі і адміністрацыйны цэнтар правінцыі Шырак у паўночна-заходняй частцы краіны. Зьяўляецца другім паводле велічыні горадам Армэніі. У канцы XIX стагодзьдзя быў вядомы пад назовам Александропаль і быў адным з найбуйнейшых гарадоў Усходняй Армэніі, якая знаходзілася пад кіраваньнем Расеі, з насельніцтвам, амаль супастаўным з насельніцтвам Ерэвану. У савецкі час насіў назву Ленінакан. У Гюмры разьмяшчаецца Шырацкая эпархія, якая ёсьць часткай Армянскай апостальскай царквы.
Quick Facts
Гюмры | |||||
арм. Գյումրի | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | V ст. да н. э. | ||||
Краіна: | Армэнія | ||||
Рэгіён: | Шырак | ||||
Кіраўнік: | Самвэл Баласанян[d] | ||||
Плошча: | 36 км² | ||||
Вышыня: | 1509 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 146 100 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4058,33 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+4 | ||||
Паштовы індэкс: | 3101—3126 | ||||
Нумарны знак: | 45 am | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°47′0″ пн. ш. 43°50′0″ у. д. | ||||
Гюмры | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.gyumricity.am |
Close