польская пісьменьніца, журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарота Маслоўска (па-польску: Dorota Masłowska; нарадзілася 3 ліпеня 1983 году, Вэйгэрова) — польская пісьменьніца і журналістка.
Дарота Маслоўска | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 3 ліпеня 1983[1][2][3] (41 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналістка, пісьменьніца, сцэнарыстка, драматург, музыка |
Жанр | раман, п’еса і гіп-гоп |
Мова | польская мова[4] і ангельская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Дарота Маслоўска нарадзілася ў Вэйгэрове. Пачала вывучаць псыхалёгію ў Гданьскім унівэрсытэце, пасьля перавялася ў Варшаву, дзе вывучала культуралёгію.
Дарота Маслоўска — адна з найпапулярнейшых маладых пісьменьніц Польшчы. Ейны першы раман «Руска-польская вайна пад бела-чырвоным сьцягам» атрымаў самыя станоўчыя водгукі і амаль адразу стаў бэстсэлерам (было выдадзена больш за 120 тыс. асобнікаў).
«Вайна…», якая выйшла ў 2002 годзе, калі аўтарцы было 19, у рэкляме акрэсьленая як першы польскі гопніцкі раман, перакладзеная на мноства эўрапейскіх моваў.
У 2002—2004 гадах Дарота Маслоўска пісала фэльетоны для часопісу «Przekrój», а таксама рэцэнзіі на фільмы для «Wysokich Obcasów» (дадатку да «Gazety Wyborczej»).
Другі раман пісьменьніцы — «Каралеўскі паўлін» (2005) таксама быў добра ацэнены крытыкай. Раман уяўляе сабой рымаваную прозу, стылізаваную пад гіп-гоп. У цяперашні час рыхтуецца беларускі пераклад гэтага раману. Перакладчык — Серж Мінскевіч.
У 2006 годзе Дарота Маслоўска дэбютавала ў якасьці драматурга. Бачыць сьвет п’еса «Двое бедных румынаў, што размаўляюць па-польску».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.