Днястроўскі каньён
каньён ва Ўкраіне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Днястро́ўскі каньён — каньён, які ўтвораны ракой Днестар, і разьмешчаны на мяжы 4 вобласьцяў Украіны: Івана-Франкоўскай, Тарнопальскай, Чарнавіцкай і Хмяльніцкай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/Kanion.jpg/640px-Kanion.jpg)
Ягоная агульная даўжыня складае каля 250 км, што робіць каньён адным з найбуйнейшых каньёнаў ня толькі Ўкраіны, але й Эўропы.
Днястроўскі каньён, згодна з вынікам усеўкраінскага Інтэрнэт-апытаньня, абвешчанага 26 жніўня 2008 году, прызнаны адным з 7 прыродных цудаў Украіны.
Утварыўся ў выніку спэцыфічнай геалягічнай будовы мясцовасьці, а таксама тэктанічных рухаў і працэсаў воднай і ветравай эрозіі.