Дом ураду (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
До́м ура́ду ў Менску — будынак ураду Беларусі ў Менску. Узьведзены ў 1930—1934 паводле праекту Ёсіфа Лангбарда. Месьціцца на пляцу Незалежнасьці. Найбуйнейшы грамадзкі будынак міжваеннага пэрыяду аб’ёмам 240 000 м³, паклаў пачатак фармаваньню новага цэнтру гораду — былога пляцу Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — Парлямэнт, які складаецца зь дзьвюх палатаў — Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі (працуе ў іншым будынку); Савет Міністраў — цэнтральны орган выканаўчай улады, Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы.
Славутасьць | |
Дом ураду Рэспублікі Беларусь | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°53′46.02″ пн. ш. 27°32′41.2″ у. д. |
Архітэктурны стыль | канструктывізм |
Аўтар праекту | Ёсіф Лянгбард |
Дата заснаваньня | 1934 |
Будаваньне | 1930—1934 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом ураду Рэспублікі Беларусь | |
Дом ураду Рэспублікі Беларусь на Вікісховішчы |