From Wikipedia, the free encyclopedia
Драматургі́я (ад стар.-грэц. δραματουργία — «сачыненьне ці пастаноўка драматычных твораў») — тэорыя й мастацтва пабудовы драматычнага твору, а таксама сюжэтна-вобразная канцэпцыя такога твору.
Драматургіяй завуць таксама сукупнасьць драматычных твораў асобнага пісьменьніка, краіны ці народу, эпохі.
Разуменьне асноўных элемэнтаў драматычнага твору й прынцыпаў драматургіі гістарычна зьменлівыя. Драма тлумачылася як дзеяньне якое зьдзяйсьняецца (а не якое ўжо зьдзейсьнілася) пры ўзаемадзеяньні характару й вонкавага становішча дзеючых асобаў.
Дзеяньне ўяўляе сабою вядомую зьмену ў вядомы прамежак часу. Зьмене ў драматургіі адпавядае зьмена лёсу, радасная ў камэдыі й сумная ў трагедыі. Прамежак часу можа ахопліваць некалькі гадзінаў, як у францускай клясычнай драме, ці шматлікія гады, як у Шэксьпіра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.