From Wikipedia, the free encyclopedia
Дульны тормаз — прылада-кампэнсатар, прызначаная для памяншэньня сілы аддачы (на 25-75%), выкліканай парахавымі газамі, якія выходзяць са ствала ўсьлед за снарадам або куляй.
Прынцып дзеяньня дульнага тормазу складаецца ў зьмене кірунку й хуткасьці руху часткі парахавых газаў (дасягае 1400—1500 м/с), якія мінаюць з канала ствала пасьля вылету снарада. Гэта прыводзіць да зьяўленьня сілы, накіраванай процілегла руху адкатачных частак і якія тармозяць яго. Ужываньне дульнага тормазу зьніжае імпульс аддачы, што дазваляе або паменшыць агульную масу зброі або павысіць кучнасьць. Дульныя тармазы адрозьніваюцца па ліку камэр (бязкамэрныя, адно- й шматкамэрныя), ліку шэрагаў бакавых адтулін (адно- й шматрадныя) і іх форме (шчылінныя, сеткаватыя й аконныя). Дульныя тармазы па прынцыпу дзеяньня падзяляюцца на дульныя тармазы актыўнага, рэактыўнага й актыўна-рэактыўнага дзеяньня. Ужываньне дульнага тормазу можа прывесьці да рэзкага павелічэньня гучнасьці стрэлу.
Як правіла, дульны тормаз выкарыстоўваецца ў канструкцыях пальнай зброі й артылерыі. Падчас стрэлу дульны тормаз зьмяняе кірунак парахавых газаў і тым самым можа павялічыць гук стрэлу, чутны стралком або артылерыйскім разьлікам, і - такім чынам - можа паменшыць баяздольнасьць асабістага складу.
Дульны тормаз у палявых прыладах дазваляе зрабіць іх лягчэй, пры гэтым захаваўшы іх магутнасьць, на бронетэхніцы дазваляе скараціць даўжыню адкату, што дазваляе ўпісаць больш магутную артсыстэму ў вежу тых жа габарытаў.
З ужываньнем дульнага тормазу зьвязаны шэраг праблем - такіх, як дэмаскіроўка пазыцыі прылады воблакам пылу, узнікненьне ззаду гарматы небясьпечнай для асабістага складу зоны і т. п. Акрамя таго, ён робіць адкат меней роўным, з-за чаго на сучасных танкавых гладкаствольных гарматах ад яго адмовіліся ў карысьць большай дакладнасьці стральбы.
Пальная зброя не можа быць празьмерна масіўнай, бо гэта памяншае мабільнасьць стралкоў і памер пераноснага са зброяй боекамплекту, таму дульныя тармазы асабліва эфэктыўныя для памяншэньня аддачы й «скачкоў» пальнай зброі. Акрамя таго, ужываньне дульнага тормазу дазваляе выкарыстоўваць у пальнай зброі патроны, аддача якіх была бы без ужываньня дульнага тормазу цяжка пераноснай (напрыклад у снайпэрскай вінтоўцы Barrett XM500 прымяняецца патрон .50 BMG з магутнасьцю каля 17 000 Дж).
У той жа час, парахавыя газы, якія мінаюць з дульнага тормазу дэмаскіруюць пазыцыю стралка (што асабліва небясьпечна для кулямётаў і снайпэрскіх вінтовак), у цёмны час сутак асьляпляюць стрэлка, павялічваюць уздзеяньне гуку стрэлу на стралка, могуць быць небясьпечныя для вайскоўцаў, зьмешчаных побач са стралком.
Дульны тормаз-кампэнсатар, усталяваны на стралковай зброі таксама дазваляе паменшыць падкіданьне ствала пры стрэле й палепшыць дакладнасьць аўтаматычнага агню, скараціць час на прыцэльваньне пасьля адзінкавага стрэлу.
Для забесьпячэньня магчымасьці стральбы ствольнымі гранатамі дульны тормаз павінен быць невялікага дыямэтру, параўнальнага з дыямэтрам ствала.
Дульны тормаз ужываецца часам на буйнакалібэрных рэвальвэрах, напрыклад, Smith&Wesson 500 Magnum.
Дульны тормаз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.