Жак-Іў Кусто
францускі акіянограф, падарожнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жак-Іў Кусто́ (па-француску: Jacques-Yves Cousteau; 11 чэрвеня 1910 — 25 чэрвеня 1997) — францускі ваенна-марскі афіцэр, дасьледнік, эколяг, рэжысэр, інаватар, навуковец, фатограф. Вывучаў мора і ўсё формы жыцьця ў вадзе.
Контар-адмірал. Чалец Францускай акадэміі (1989). З 1952 году кіраваў падводнымі дасьледаваньнямі на судне «Каліпсо», з 1985 году — на турбапарусным судзе «Алкіёна». З 1957 году дырэктар Акіянаграфічнага музэю ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (дасьледаваньні кантынэнтальнага шэльфу: умоваў жыцьця й працы людзей у падводным асяродзьдзі). Вынаходнік (разам з Эдуардам Ганьянам) аквалянга (1943), падводных дамоў, апарата «ныраючы сподак»; прыстасаваў кінакамэру для падводных кіназдымак. Займаўся пытаньнямі аховы падводнага асяродзьдзя. Аўтар кніг і каля 90 дакумэнтальных фільмаў, сярод якіх «Сьвет маўчаньня» (1956), «Залатая рыба» (прэмія «Оскар», 1960) і «Сьвет бяз сонца» (прэмія «Оскар», 1965)[6].