кампазытны будаўнічы матэрыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Жалезабэтон — штучны будаўнічы матэрыял з бэтону і сталёвай арматуры, маналітна злучаных у адзіную канструкцыю.
Падкляса ад | кампазытны матэрыял |
---|---|
Матэрыял | бэтон, арматура |
Першаадкрывальнік | Жазэф Манье |
Дата адкрыцьця | 1853 |
Трывалае счапленьне бэтону і арматуры забясьпечваецца падобнымі каэфіцыентамі іх лінейнага пашырэньня. Бэтон пераважна ўспрымае сьціскальныя намаганьні, надае канструкцыі цьвёрдасьць і ахоўвае арматуру ад іржавеньня. Падоўжаныя стрыжні арматуры, яе папярочныя хамуты і мантажная арматура для каркасаў успрымаюць расьцягвальныя намаганьні. Жалезабэтон вызначаецца высокай трываласьцю, даўгавечнасьцю, вогнеўстойлівасьцю і простасьцю формаўтварэньня. Выкарыстоўваецца ў жыльлёвым і прамысловым будаўніцтве, мостабудаваньні і гідратэхнічным будаўніцтве. Зь яго робяць жалезабэтонныя канструкцыі[1].
Жалезабэтон бывае:
Узьвядзеньне жалезабэтонных канструкцыяў мэтазгодна пры вялікіх дынамічных нагрузках, у тым ліку сэйсмічных, а таксама праз умовы перавозкі і мантажу. У іх пераважна выкарыстоўваюць гнуткую арматуру ў выглядзе асобных стрыжняў, зварных сетак і каркасаў. Акрамя падоўжанай арматуры ўсталёўваюць разьмеркавальную мантажную і папярочную (адгін і хамут). Часам прадугледжваюць ускоснае армаваньне ў выглядзе зварных сетак і сьпіраляў[2].
Жалезабэтонная канструкцыя бывае:
Таксама вылучаюць такія канструкцыі, як:
Паводле арматуры вылучаюцца канструкцыі:
Паводле спосабу атрыманьня канструкцыя бывае:
Жалезабэтонныя работы прадугледжваюць узьвядзеньне з маналітнага жалезабэтону. Улучаюць апалубку, арматурную і бэтонную работы. Пасьлядоўна выконваюць:
Змантаваныя арматурныя каркасы магчыма скарыстаць пры ўсталёўцы апалубкі для яе замацаваньня ў патрэбным становішчы, а таксама для мацаваньня закладных дэталяў[3].
У 1867 годзе францускі навуковец Жазэф Манье атрымаў патэнт на жалезабэтон. Жалезабэтонныя канструкцыі імкліва пашырылася ў Ангельшчыне і ЗША. У 1885 годзе жалезабэтон пачалі выкарыстоўваць у Расейскай імпэрыі. Жалезабэтон стаў адным з найбольш пашыраных у будаўніцтве матэрыялаў, які сталі выкарыстоўваць у канструкцыях будынкаў і такіх збудаваньняў, як падмурак, пліта, сьцяна, труба, мост і плаціна. Яго прымяненьне пашырылі на ўсе кліматычныя зоны, бо фізыка-мэханічныя ўласьцівасьці жалезабэтону застаюцца аднолькавымі пры тэмпэратуры ад −40 да +60 °C[1].
У 1901—1902 гадох на чыгуначнай лініі Віцебск — Жлобін узьвялі 27 жалезабэтонных мастоў і шляхаправодаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.