Жызэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жызэль, або Вілы» (ням. Geisel — закладніца) — францускі балет 1841 году ў 2 дзеях аб заляцаньні заручонага сылескага князя Альбэрта да сялянкі ў Турынгіі. 28 чэрвеня 1841 г. у парыскім тэатры Каралеўскай акадэміі музыкі адбылася прэм’ера балета на музыку Адольфа Адана. Да канца году адбылося 26 паказаў, у тым ліку ў Вялікім тэатры Бардо (Францыя). За 18 гадоў балет вытрымаў 150 паказаў. У 1842 г. адбыліся першыя паказы ў Марсэлі і 4 сталіцах Эўропы: Турын (Сардынскае каралеўства; цяпер Італія), Лёндан (Вялікабрытанія), Брусэль (Бэльгія), Вена (Аўстрыйская імпэрыя) і Пецярбург (Расейская імпэрыя). 12 сакавіка 1842 г. прэм’ера балета адбылася ў ангельскім Тэатры яе вялікасьці (Ўэстмінстэр, графства Мідлсэкс; цяпер Вялікі Лёндан). 18 сьнежня 1842 г. — у Вялікім тэатры ў Пецярбургу (Расейская імпэрыя). Цягам 1843 г. прэм’ера прайшла ў Ліёне (Францыя), Міляне (Лямбарда-Вэнэцыянскае каралеўства, Аўстрыйская імпэрыя; цяпер Італія) і Вэнэцыі, Бэрліне (Каралеўства Прусія; цяпер Нямеччына) і Маскве (Расейская імпэрыя). 17 студзеня 1843 г. адбыўся першы паказ у мілянскім тэатры «Ля Скаля». 25 лістапада 1843 г. — у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1844 г. паказы прайшлі ў Гаазе (Нідэрлянды), Флярэнцыі (Вялікае княства Тасканскае; цяпер Італія) і Генуі (Сардынскае каралеўства; цяпер Італія). За 1845 г. прэм’ера адбылася ў Стакгольме (Швэцыя), Рыме (Папская вобласьць), Дубліне (Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі; цяпер Ірляндыя) і Лісабоне (Партугалія). У 1846 г. прайшлі паказы ў 4 гарадах ЗША: Бостан (штат Масачусэтс), Філадэлфія (штат Пэнсыльванія), Чарлзтан (штат Заходняя Вірджынія) і Нью-Ёрк. 1 студзеня 1846 г. паказ адбыўся ў бостанскім тэатры «Говардзкі атэнэюм». 13 красавіка 1846 г. — у Паркавым тэатры ў Нью-Ёрку. У 1847 г. прэм’ера адбылася ў Каралеўскім тэатры Даніі (Капэнгагэн) і Вялікім тэатры ў Варшаве (Царства Польскае, Расейская імпэрыя; цяпер Польшча). Паказ у Варшаве прайшоў 20 студзеня. У 1953 г. Дзяржаўны Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі ўпершыню паставіў балет «Жызэль, або Вілы» ў Менску[2].
Жызэль | |
франц. Giselle, ou les Wilis | |
Л.Пэтыпа і К.Грызі на нотнай вокладцы «Улюбёны вальс Жызэлі» (1841 г.) | |
Жанр | Балет |
---|---|
Паводле | Паэма «Прывіды» (1829 г., Віктор Юго), кніга «Аб Нямеччыне» (1835 г., Гайнрых Гайнэ) |
Аўтары | Жуль-Анры Вэрнуа дэ Сэн-Жорж(fr), Тэафіль Гат’е |
Мастак-пастаноўнік | П'ер Сісэры(fr) |
Кампазытар | Адольф Адан(be) |
Харэограф | Жан Каралі(fr), Жуль Пэро(fr) |
Акторы | Люсьян Пэтыпа(fr), Карлёта Грызі(it) |
Працягласьць | 2 гадзіны і 10 хвілінаў[1] |
Краіна | Францыя |
Мова | француская |
Год прэм’еры | 28 чэрвеня 1841 (182 гады таму) |