Жыта пасяўное
від збожжа / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жы́та пасяўно́е (па-лацінску: Secale cereale) — аднагадовая ці двухгадовая травяністая расьліна, від роду жыта; злак, які разводзіцца ў шматлікіх краінах. Жыта блізка зьвязана зь ячменем і пшаніцай, шырока вырошчваецца чалавекам для атрыманьня збожжа і як кармавая культура. Зерне пасяўнога жыта выкарыстоўваецца для вырабу пэўных гатункаў хлеба, піва, віскі, гарэлкі і іншых прадуктаў, таксама часам спажываецца ў ежу як суцэльнае збожжа, прыгатаванае ў выглядзе кашы.
Quick Facts Клясыфікацыя, Царства ...
Жыта пасяўное | |
Калосьсе жыта | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Парадак | Метлюжковакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Род | Жыта |
Від | Жыта пасяўное |
Бінамінальная намэнклятура | |
Secale cereale | |
Close