Пшаніца
харчовая збожжавая культура / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пшані́ца (па-лацінску: Triticum) — род травяністых, галоўным чынам аднагадовых, расьлінаў сямейства Злакі, вядучая збожжавая культура ў шматлікіх краінах, у тым ліку і Беларусі. У 2013 годзе сусьветная вытворчасьць пшаніцы складала 711 млн тон, што робіць яе трэцяй паводле вытворчасьці збожжавай культурай пасьля кукурузы (1017 млн тон) і рысу (738 млн тон)[1].
- Гэта артыкул пра кармавую культуру. Калі вам патрэбны артыкул пра біялягічны род, глядзіце артыкул пшаніца (род).
Пшаніца | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Метлюжковакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Віды | |
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Triticum | |
Арэал | |
Сусьветны гандаль пшаніцай большы за сумарны гандаль усіх іншых культураў[2]. Ва ўсім сьвеце, пшаніца зьяўляецца вядучай крыніцай расьліннага бялку ў ежы чалавека, маючы больш высокае ўтрыманьне бялку за іншыя асноўныя збожжавыя, як то кукуруза або рыс[3]. З пункту гледжаньня агульнага танажу прадукцыі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, у цяперашні час пшаніца ёсьць другой пасьля рысу асноўнай культурай, якая выкарыстоўваецца ў рацыёне чалавека, апярэджваючы кукурузу, якая мае больш шырокае выкарыстаньне ў якасьці складніку кормаў для жывёлаў.
Пшаніца зьяўлялася ключавым фактарам да стварэньня ўмоваў фармаваньня гарадзкіх паселішчаў на пачатку цывілізацыяў, бо зьяўлялася адной зь першых культураў, якія маглі былі быць лёгка акультываваны ў вялікіх маштабах. Акрамя таго пшаніца можа доўгатэрмінова захоўвацца без страты карысных уласьцівасьцяў. Мука зь зерня пшаніцы ідзе на выпяканьне хлеба, прыгатаваньне макаронных і кандытарскіх вырабаў. Пшаніца таксама выкарыстоўваецца як кармавая культура, уваходзіць у рэцэпты прыгатаваньня пшанічнага піва і некаторыя рэцэпты гарэлкі.
Гібрыдны род траваў, выведзены скрыжаваньнем жыта і пшаніцы зьяўляецца трыцікале.