![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/%25D0%259F%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA._%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%2591%25D1%259E%25D0%25BA%25D1%2596_%252802%2529.jpg/640px-%25D0%259F%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA._%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%2591%25D1%259E%25D0%25BA%25D1%2596_%252802%2529.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[lower-alpha 1]. У сярэдзіне XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў | |
![]() Былы касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Каардынаты | 52°07′06.24″ пн. ш. 26°06′37.94″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзахат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | bratstvopinsk.ru |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў | |
![]() |
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і брамы-званіцы. У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Сьвятой Варвары Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — анкалягічны дыспансэр.