Пінская япархія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пінская і Лунінецкая япархія — япархія Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы, заснаваная ў 1241 годзе ў падпарадкаваньні Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю.
Пінская і Лунінецкая япархія | |
---|---|
Япіскап | Георгі (Вайтовіч) |
Катэдральны горад | Пінск |
Катэдральны сабор | Сьвятой Варвары (Пінск), Уздвіжаньня Крыжа Гасподняга (Лунінец) |
На 2022 год налічвала 181 прыход і Пінскі Варварынскі манастыр. У япархіі служылі 173 сьвятары і 9 дыяканаў. Прыходы гуртаваліся ў 8 прыхадзкіх акругаў на чале з дабрачынцамі. Епархіяльная ўправа ўлучала архіў, бухгальтэрыю і канцылярыю. Япіскап узначальваў епархіяльную раду ў складзе 4-х чалавек. Пры ёй працавала 8 духаўнікоў, у тым ліку старэйшы. Штотыдзень выпускалі 8 прыхадзкіх лісткоў. Рэгулярна апавяшчалі пра падзеі ў япархіі праз раённыя радыёстанцыі і 2 тэлерадыёкампаніі — «Вараг» у Пінску і «Інтэкс» у Баранавічах[1]. Япархія аб’ядноўвала прыходы ў 8 раёнах на ўсходзе Берасьцейскае вобласьці Беларусі: Баранавіцкім і Ганцавіцкім, Івацэвіцкім і Лунінецкім, Ляхавіцкім і Пінскім, Столінскім і Янаўскім[2].