From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвято́га Міха́ла Арханёла і кля́штар цыстэрыя́нак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіцца ў прадмесьці Кімбараўцы, на гістарычнай вуліцы Кімбараўцы[lower-alpha 1], на правым беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Мазыр |
Каардынаты | 52°01′39.68″ пн. ш. 29°18′26.82″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Дата скасаваньня | 1842 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак |
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамай. Касьцёл дзее.
У 1743—1745 гадох з фундацыі Бэнэдыкта Ражанскага ў Анёльскай даліне за 3 км на паўночны ўсход ад Мазыр збудавалі кляштарны комплекс цыстэрыянак.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1804 годзе завяршылася стварэньне фрэскавай размалёўкі скляпеньняў касьцёла.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1883 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1888 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1893—1894 гадох помнік перабудавалі ў маскоўскім стылі.
За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынкі вярнулі каталікам.
Касьцёл — 1-нэфавая базыліка, накрытая высокім 2-схільным дахам з увагнутымі вальмамі над 3-граннай апсыдай. Мае моцную канструкцыю (таўшчыня муроў 1,5 м). Архітэктурна-плястычны акцэнт прыпадае на галоўны фасад, падзелены на тры часткі высокімі пілястрамі і завершаны шырокім тонкапрафіляваным карнізным пасам. Бакавыя роўніцы фасаду аздабляюцца трыма ярусамі фігурных і аркавых нішаў з конхамі ў верхнім ярусе. Фасад завяршаецца ступеньчатым атыкам. Галоўны ўваход празь нізкі 5-гранны прытвор, дэкарыраваны буйнымі кутнымі лапаткамі. Роўніцы бакавых фасадаў рытмічна падзяляюцца высокімі лучковымі вокнамі і шырокімі лапаткамі ў прасьценках.
Унутры нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з падвойнымі папружнымі аркамі і люнэтамі, апсыда — самкнутай конхай. Скляпеньні ўпрыгожвала сюжэтная фрэскавая размалёўка. Сьцены падзяляюцца аркавымі нішамі і падвойнымі пілястрамі, апярэзваюцца буйным тонкапрафіляваным карнізам. Апсыда раскрываецца ў залю шырокім аркавым прасьветам.
Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне крыты бляхай і дахоўкай 3-павярховы будынак (першы паверх быў мураваным, другі і трэці — фахвэркавыя), які злучаўся з касьцёлам і ўтвараў унутраны двор. Да нашага часу захаваўся адзін прастакутны ў пляне 2-павярховы аб’ём пад двухсхільным дахам. Фасады рытмічна падзяляюцца квадратнымі і прастакутнымі вокнамі, у прасьценках — шырокімі лапаткамі. Плян галерэйны з аднабаковым разьмяшчэньнем тыповых кельляў з цыліндрычнымі скляпеністымі перакрыцьцямі[1]).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.