Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1968» стаў 13-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 6 красавіка 1968 году ў горадзе Лёндан (Вялікабрытанія), у Альбэрт-холе. Вялікабрытанія ўпершыню прымала конкурс пасьля перамогі ў папярэднім годзе. Гішпанія выйграла з розьніцай у адно ачко зь песьняй «La, la, la…», выкананай Масыель, а сьпявак Кліф Рычард зь песьняй «Congratulations», заняў другое месца, прадстаўляючы Вялікабрытанію, трэцяй стала Ізабэль Абрэ зь песьняй «La Source», якая прадстаўляла Францыю. Упершыню ў гісторыі тэлекампаніі сямі краін паказвалі конкурс у каляровым малюнку. Аўстрыю на гэтым конкурсе прадстаўляў знакаміты чэхаславацкі сьпявак Карэл Гот.

Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1968
Thumb
Дата 6 красавіка
Вядоўцы Кэці Бойл
Тэлеканал гаспадароў BBC
Месца Лёндан, Вялікабрытанія
Пераможная песьня «La, la, la…» (Гішпанія)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 17
19671969
Закрыць

Напачатку траўня 2008 году па гішпанскім тэлебачаньні быў паказаны дакумэнтальны фільм, у якім гаварылася, што дыктатар Гішпаніі Франка падкупіў некаторых судзьдзяў, што дапамагло гішпанскай сьпявачцы абыйсьці Кліфа Рычарда. Аднак цяперашні дырэктар конкурсу Б'ерн Эрыксэн заявіў, што ня мае намеру праводзіць расьсьледаваньне пра падзеі саракагадовай даўнасьці. Сам Рычард выступіў з абвінавачваньнямі конкурсу «Эўрабачаньне» ў прадажнасьці.

З 1968 году конкурс песьні «Эўрабачаньне» пачаў трансьлявацца ў колеры.

Вынікі

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

Больш інфармацыі #, Краіна ...
#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
15Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяМасыельLa, la, la…291
12Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяКліф РычардCongratulations282
10Сьцяг Францыі ФранцыяІзабэль АбрэLa source203
14Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяPat McGeeganChance of a lifetime184
8Сьцяг Швэцыі ШвэцыяClaes-Göran HederströmDet börjar verka kärlek, banne mej155
16Сьцяг Нямеччыны ФРНWencke MyhreEin Hoch der Liebe116
17Сьцяг Югаславіі ЮгаславіяLuci Kapurso and Hamo HajdarhodzicJedan dan87
7Сьцяг Манака МанакаLine and WillyA chacun sa chanson87
3Сьцяг Бэльгіі БэльгіяClaude LombardQuand tu reviendras87
11Сьцяг Італіі ІталіяSergio EndrigoMarianne710
5Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургChris Baldo and Sophie GarelNous vivrons d’amour511
1Сьцяг Партугаліі ПартугаліяCarlos MendesVerão511
6Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяGianni MascoloGuardando il sole213
13Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяOdd BørreStress213
4Сьцяг Аўстрыі АўстрыяКарэл ГотTausend Fenster213
9Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяKristina HautalaKun kello käy116
2Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыRonnie ToberMorgen116
Закрыць

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.